BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Адначасныя пагрозы

Як Лукашэнка тарпедуе спробы Пуціна зваліць віну за расстрэл у «Крокусе» на Украіну. Размяшчэнне наземных войскаў Францыі ва Украіне дазволена міжнародным правам? Уплыў крушэння маста ў Балтыморы на лагістыку. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе замежнай прэсы.

«Беларусаў затрымалі за каментары да маскоўскіх расстрэлаў, а Аляксандр Лукашэнка тарпедуе спробы Пуціна зваліць адказнасць за напад на Украіну», – піша міжнароднае выданне The Kyiv Independent.

«Дыктатар Аляксандр Лукашэнка заявіў, што падазраваныя ў здзяйсненні тэракту ў Маскве 22 сакавіка спачатку спрабавалі збегчы ў Беларусь, што перашкаджае спробам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна звязаць напад з Украінай. Лукашэнка заявіў, што Беларусь адразу пасьля тэракту моцна ўзмацніла ахову на мяжы з Расеяй, і што такім чынам тэрарысты «зразумелі, што праехаць у Беларусь немагчыма» праз Бранскую вобласць Расеі.Такаязаява падрывае наратыў Крамля, што меркаваныя злачынцы спрабавалі ўцячы ва Украіну, нягледзячы на тое, што ІДзІЛ узяў на сябе адказнасць. Тым часам як мінімум трое беларусаў былі затрыманыя ў краіне за каментарыі нападу ў інтэрнэце. Адзін з затрыманых беларусаў быў паказаны з забінтаваным вухам, а ў тэксце паведамлення было ўказана, што яго катавалі падобна таму, што выкарыстоўвалі ў дачыненні да аднаго з меркаваных тэрарыстаў, якому адрэзалі вуха, а потым прымусілі яго з’есці. Пасля тэракту беларускія праваахоўныя органы ўвялі ў гандлёвыя цэнтры ў Беларусі ўзброеных супрацоўнікаў АМАПу і неабгрунтавана заявілі, што тэрарысты спрабуюць вярбаваць беларускіх грамадзян для правядзення нападаў», – піша міжнароднае выданне.

Эксперты службы Бундэстага прыйшлі да высновы, што размяшчэнне французскіх войскаў ва Украіне зробіць гэтую краіну, але зусім не НАТА ўдзельнікам вайны. У выпадку нападу расейскага войска на французскія войскі ва Ўкраіне, не будзе задзейнічаны артыкул 5 статута НАТА (калектыўная абарона). Калі ж у рамках канфлікту паміж Расеяй і Францыяй расеяне нанясуць удар па тэрыторыі Францыі, то ў вайну на баку Парыжа павінны будуць уступіць і іншыя члены альянсу. «Дэбаты аб сухапутных войсках выклікалі спрэчку паміж Германіяй і Францыяй», – піша нямецкае выданне De Zeit.

Паводлеаналітычныхслужбаў Бундэстагу, разьмяшчэнне ва Ўкраіне сухапутных войскаў адной з краін NATO, не зробіць аўтаматычна ўсіх астатніх саюзьнікаў удзельнікамі канфлікту. Дэбаты аб магчымым размяшчэнні заходніх сухапутных войскаў ва Украіне ініцыяваў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, які не хацеў выключаць такое размяшчэнне ў будучыні. Заявы Макрона выклікалі моцнае раздражненне, у прыватнасці ў Германіі. Канцлер Олаф Шольц (СДПГ) выразна выступіў супраць заяваў прэзідэнта Францыі. Аднак ваеннае дзеянне францускіх сухапутных войскаў на карысць Украіны будзе грунтавацца на калектыўным праве на самаабарону ў адпаведнасьці з артыкулам 51 Статуту ААН і, такім чынам, будзе дапушчальным паводле міжнароднага права. Ваенная рэакцыя Расеі супраць цэляў у Францыі ўяўляла б сабой (у парушэнне міжнароднага права) «ўзброены напад» у сэнсе артыкула 5 Дамовы аб НАТА, які ўстанавіў фактычныя перадумовы для абвяшчэння вайны альянсу НАТА», – падсумоўвае нямецкае выданне.

Разбурэнне моста ў Балтыморы можа абысціся страхавальнікам у рэкордную суму і ўзняць цэны на фрахт. Паводле звестак Reuters, выплаты з-за надзвычайнага здарэння з кантэйнеравозам могуць скласці ад $2-4 млрд. Пасля крушэння лайнера Costa Concordia у 2012 годзе страхавальнікі выплацілі $1,5 млрд. 26 сакавіка ў мост Фрэнсіса Скота Кі ўрэзалася 300-метровае грузавое судна. Канструкцыя павалілася ў ваду. Пацверджана гібель шасці чалавек. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн ужо заявіў, што федэральны ўрад возьме на сябе выдаткі па аднаўленні маста.

«Міністэрства транспарта ЗША папярэдзіла аб доўгатэрміновых наступствах для рынку лагістыкі», – паведамляе The Guardian. «Балтымор – дзевяты па загружанасці порт у ЗША і першы па загружанасці аўтамабілямі. Сярод іншых яго выкарыстоўвалі кампаніі Volvo, JLR, Ford і General Motors. Апошнія дзве заявілі, што перанакіруюць свае пастаўкі. У Toyota адзначылі, што катастрофа «можа паўплываць на экспарт». Таксама чакаюць праблем з пастаўкамі вугалю. Суднаходства ўжо церпіць нязручнасці з-за засухі ў Панамскім канале і канфлікце ў Чырвоным моры Парты ў Вірджыніі і ў Нью-Джэрсі могуць узяць на сябе дадатковую нагрузку і стрымаць рост тарыфаў, якім зараз пагражае надзвычайнае здарэнне ў Мэрылендзе. Тым не менш, зараз магутнасці індустрыі будуць вельмі ўразлівыя перад новымі ўзрушэннямі», падкрэслівае амерыканскае выданне.

Амерыканскі штат Фларыда, якім у цяперашні час кіруе архікансерватыўны рэспубліканец Рон ДэСантыс, прыняў закон, які забараняе моладзі ва ўзросце да 14 гадоў мець акаўнты ў сацыяльных сетках. Цяпер дзецям да 16 гадоў для рэгістрацыі неабходна згода бацькоў. Лонданская The Daily Telegraph патрабуе і ў Вялікабрытаніі забараніць карыстанне сацыяльнымі сеткамі для дзяцей да 16 гадоў.

«У Вялікабрытаніі колькасць самагубстваў сярод хлопчыкаў падлеткавага ўзросту падвоілася, а сярод дзяўчынак-падлеткаў нават патроілася. Рэзка ўзрасла колькасць шпіталізаваных у выніку самапашкоджанняў. Трывога і дэпрэсія калечаць цэлае пакаленне моладзі і падлеткаў. Ёсць пераканаўчыя доказы таго, што паміж ростам папулярнасці смартфонаў і сацыяльных сетак і пагаршэннем псіхічнага здароўя дзяцей існуе не проста выпадковая карэляцыя, але прычынна-выніковая сувязь. Калі мы не абаронім дзяцей ад смартфонаў і сацыяльных сетак, іх будучыня, а значыць, і будучыня ўсяго грамадства – будзе вельмі змрочнай», – наракае брытанскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка