BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Без іншых варыянтаў

Расейскі адказ за суддзю Шмідта? Навошта Расея ўцягвае Беларусь у ядзерныя вучэнні? Аперацыі Ізраіля ў Рафаху. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Польскім уладам здаўся 41-гадовы расейскі дэзерцір, які перайшоў мяжу з Беларусі ў грамадзянскай форме і меў пры сабе расейскія ваенныя дакументы (у тым ліку і кантракт на службу ў “зоне СВА”).

«Памежная служба пацвярджае затрыманне дэзерціра з Расеі. Гэта 41-гадовы мужчына, які незаконна перайшоў мяжу з Беларусі ў Польшчу. У дачыненні да яго праводзяцца далейшыя дзеянні, гаворыцца ў паведамленні. Аднак афіцыйна ніякіх падрабязных звестак аб гэтай справе не паступала. У мужчыны былі знойдзены расейскія ваенныя дакументы, у тым ліку: кантракт з войскам аб удзеле ў баявых дзеяннях супраць Украіны. Мяркуецца, што 41-гадовы мужчына спрабаваў скарыстацца міграцыйнай прорвай, створанай рэжымам Лукашэнкі”, – перадае польскае выданне The Business Insider.

Лукашэнка ўслед за Масквой абвясціў пра „раптоўныя” вучэнні з тактычнай ядзернай зброяй. „Гэта дэманструе ягоную татальную залежнасць ад Расеі”, – адзначае нямецкае выданне DW.

Беларуская ваенная палітыка і палітыка нацбяспекі больш не з’яўляецца незалежнай, і Беларусь проста прытрымліваецца інструкцый з Масквы. Ядзерныя сілы ў Беларусі, які ў 2023 годзе, як мяркуецца, былі перакінуты ў краіну, прадстаўлены аператыўна-тактычнымі ракетнымі комплексамі “Іскандэр-М” далёкасцю да 500 кіламетраў, а таксама свабоднападаючымі ядзернымі бомбамі для штурмавікоў СУ-25. Іх, верагодна, і будуць задзейнічаць падчас вучэнняў. Самі вучэнні прадстаўляюць сабой „элемент інфармацыйнай вайны”. Хутчэй за ўсё, можа адпрацоўвацца задача ўдару па патэнцыйных сховішчах ядзернай зброі ў Польшчы. Патэнцыйнай мэтай з’яўляюцца таксама аб’екты інфраструктуры НАТА ў Польшчы, а вось ва Украіне ядзерная зброя ці наўрад можа быць ужыта – тамака няма для гэтага годных мэт для развязвання ядзернай вайны”, – папярэджвае нямецкае выданне.

Ізраільскія ваенныя ўзялі пад кантроль пагранпераходы з Егіптам, захоплены КПП “Рафах”; сам горад пад абстрэлам. У ноч на 7 мая ЦАХАЛ зноў нанёс удары па горадзе на поўдні сектара Газа. Загінулі 20 чалавек.

«Гэта адбылося пасля таго, як «Хамас» падтрымаў мірную дамову. Прэм’ер Біньямін Нетаньяху заявіў, што яно не адпавядае інтарэсам Ізраіля. Але весялосць апынулася заўчаснай: Ізраіль заявіў, што паведамленне «Хамаса» аб перамір’і – гэта толькі выкрут, спроба прадставіць яго бокам, які перашкаджае міру. Святкаванні змяніліся расчараваннем і замяшаннем, асабліва калі за халодным адказам Ізраіля рушылі ўслед чарговыя бамбардзіроўкі, Біньямін Нетаньяху заявіў, што ўмовы, на якія пагадзіўся «Хамас» (а яны былі прапанаваныя Егіптам і Катарам) далёкія ад задавальнення патрабаванняў яго ўрада. Але прэм’ер-міністр паабяцаў накіраваць у Каір дэлегацыю для далейшых перамоваў, зрэшты, на ход аперацыі гэта не паўплывае», – адзначае The Guardian.

У Гішпаніі за апошнія гады была створана рэкордная для краіны колькасць новых працоўных месцаў: 780 тысяч, што складае 44 працэнты ад агульнай колькасці новых працоўных месцаў у еўразоне. Галоўным фактарам, мяркуючы па ўсім, стаў сур’ёзны рост іспанскай эканомікі, які склаў 2,5 працэнта. Як бы там ні было, узровень беспрацоўя па-ранейшаму застаецца самым высокім у Еўразвязе – перш за ўсё, сярод моладзі. Грошы з еўрапейскага фонду дапамогі па аднаўленні эканомікі ад наступстваў пандэміі і пісьменная палітыка ў сферы занятасці – вось што стала залогам цяперашняга поспеху», – адзначае мадрыдская El País.

«Ні ўнутрыпалітычная напружанасць, ні агульнасусветная нявызначанасць у разгар дзвюх войнаў не здольныя азмрочыць гэтую карціну. Пры такім спрыяльным сцэнары ў такіх неспрыяльных абставінах можна было б падумаць, што занятасць і эканоміка ніяк не звязаныя з палітычнымі падзеямі. Але гэта не так. Цяперашнія ўцешныя паказчыкі збольшага з’яўляюцца вынікам палітычных рашэнняў. З іншага боку, відавочна, што толькі бюджэт, заснаваны на еўрапейскіх рэсурсах, зрабіў магчымым сёлетні ўздым эканомікі. Але ён, зразумела, не будзе доўжыцца вечна!», – адзначае гішпанскае выданне.

Беларускае Радыё Рацыя