BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Ці павінна Украіна стаць ядзернай дзяржавай?

Украінскі і расейскі амбудсмены сустрэліся ў Менску, каб абмеркаваць абмен ваеннапалоннымі. Ці павінна Украіна стаць ядзернай дзяржавай? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

«Упаўнаважаны па правах чалавека Украіны Дзмітрый Лубінец і яго расейская калега Таццяна Маскалькова сустрэліся ў Беларусі 8 лістапада 2024 года, каб абмеркаваць абмен палоннымі», – піша ўкраінскае выданне The Kyiv Independent.

«Двое з фіктыўных прэтэндэнтаў Аляксандра Лукашэнкі на будучых прэзідэнцкіх выбарах 2025 года — старшыня Беларускага саюза афіцэраў Сяргей Бобрыкаў і былы прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава — выбылі з выбараў яшчэ да пачатку выбараў і паабяцалі падтрымаць беларускага дыктатара. Лукашэнка памілаваў 31 палітвязня на фоне ўзмацнення міліцэйскіх рэйдаў перад выбарамі. Лукашэнка дазволіў сям’і наведваць Марыю Калеснікаву ў турме, паклаўшы канец больш чым 600-дзённаму ўтрыманню вядомага лідара апазіцыі ў ізалятары. На гэтым тле Амбудсмены Украіны і Расеі сустрэліся ў Беларусі, каб абмяняцца целамі загінулых вайскоўцаў, абмеркаваць гуманітарныя пытанні ваеннапалонных. Праваабарончыя групы дамагаюцца міжнароднай падтрымкі перадачы Літвы ў МКС за злоўжыванні рэжыму Лукашэнкі», – адзначае ўкраінскае выданне.

Пасля распаду СССР Украіна ў рамках Будапешцкага мемарандума пагадзілася перадаць Расіі ядзерную зброю, якая знаходзілася на сваёй тэрыторыі. У адказ Кіеў атрымаў запэўненні ў недатыкальнасці тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Гэтыя гарантыі аднак не спраўдзіліся. Як вынікае з публікацыі ў лонданскай The Times, па замове міністэрства абароны Украіны было праведзена даследаванне, якое прыйшло да высновы, што ў выпадку неабходнасці Украіна можа ў найкарацейшыя тэрміны вырабіць атамную бомбу. «Нават сам факт разгляду Украінай пытання аб набыцці ядзернай зброі можа аказацца для яе вельмі карысным у стратэгічным стаўленні», – мяркуе лонданская The Independent.

«Украінцы ўжо даўно наракаюць наконт рашэння, прынятага ў 1994 годзе іх першым посткамуністычным кіраўніцтвам, а менавіта – рашэння аб перадачы Расіі ядзернай зброі савецкіх часоў, які захоўваўся на тэрыторыі Украіны. Любая ўкраінская атамная бомба, сабраная прыхапкам ва ўмовах крызісу, не ўяўляла б вялікай каштоўнасці ў ваенным плане, а яе прымяненне па грамадзянскіх мэтах, напрыклад, па Маскве, прывяло б у шаленства саюзнікаў Кіева – і магло б справакаваць катастрафічную акцыю адплаты з баку Пуціна. Аднак само ўзняцце гэтай тэмы можа быць для Зяленскага вельмі слушным. Яно здольна падштурхнуць еўрапейцаў і амерыканцаў да таго, каб яны націснулі на Расію ў плане заключэння міру – пакуль, маўляў, Зяленскі не перагнуў палку”, – піша лонданская газета.

Прадстаўленыя на днях Дональдам Трампам кандыдатуры на пасады ва ўрадзе выклікалі масу жорсткіх спрэчак: у міністры аховы здароўя ён высунуў ворага вакцынацыі Роберта Кэнэдзі-малодшага, кіраўніком мінюста ён прапануе прызначыць Мэта Гетца, які прасоўвае тэорыю змовы. На пасадзе кіраўніка галоўнай разведвальнай службы ён хоча бачыць Талсі Габбард, якая абвінавачвае адміністрацыю Байдэна ў ігнараванні “законных інтарэсаў бяспекі” Расеі. «Кропка яшчэ не пастаўлена», – піша латвійскі партал Tvnet.

«Пры аглядзе гэтых кандыдатаў нават дасведчаныя эксперты па амерыканскай палітыцы сталі ківаць галовамі. Варта адзначыць, што, хоць у паўнамоцтвы Трампа і ўваходзіць вылучэнне кандыдатур на пасады ў будучай адміністрацыі, у канчатковым выніку і яны, а таксама яшчэ каля тысячы іншых патэнцыйных прызначэнцы павінны быць афіцыйна зацверджаны Сенатам. На дадзены момант усё сведчыць на карысць таго, што рэспубліканцы будуць мець у Сенаце мінімальную перавагу, але ўсяго толькі некалькіх сенатараў-рэспубліканцаў, якім не спадабаецца той ці іншы кандыдат, акажацца дастаткова для таго, каб, аб’яднаўшыся з дэмакратычнай апазіцыяй, яны маглі адхіліць любую кандыдатуру», – піша латвійскае выданне.

Правадырцы французскіх правых пагражаюць пяцігадовы тэрмін і забарона на палітычную дзейнасць. Генеральная пракуратура абвінавачвае Марын Ле Пэн і шэраг іншых сябраў тагачаснай партыі Нацыянальны фронт у тым, што ў перыяд з 2004 па 2016 год яны фіктыўным чынам працаўладкоўвалі ‘супрацоўнікаў’ у свае бюро ў Еўрапарламенце, а значыць – у наяўнасці растрата сродкаў з бюджэту Еўрасаюза. Маючы адбыцца судовы працэс пагражае палярызаваць і без таго расколатую краіну. «Хай Ле Пэн не разыгрывае з сябе нявінную авечку», – строга ўказвае Süddeutsche Zeitung.

«Гаворка тут ідзе аб правілах, законах і юстыцыі. Калі Ле Пэн скардзіцца на тое, што яе пераследуюць па палітычных прычынах, то гэта не больш за стагнанні ў духу тэорый змовы. Бо што можа мець супраць Марын Ле Пэн у палітычным сэнсе Еўрапейскае бюро па барацьбе з махлярствам? А як наконт чатырох следчых, якія вялі гэтае расследаванне – і ў выніку ўсё малююць адну і тую ж карціну? Груз доказаў вялікі. Вядома, было б нашмат лепш, калі б Марын Ле Пен штораз была перамагала падчас выбараў, гэта значыць у выбарчых скрынях. Але калі яна сама сябе выключае з гэтай гонкі, што тут зробіш?», – задае рытарычнае пытанне нямецкае выданне.

Беларускае Радыё Рацыя