BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Цягнуць час

JfJournalists і БАЖ апублікавалі сумесную справаздачу “Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах”. Ці вядзе Трамп перамовы з Пуціным? Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс падаў у адстаўку. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

Фонд Justice for Journalists і Беларуская асацыяцыя журналістаў апублікавалі сумесную справаздачу “Напады на работнікаў СМІ ў Беларусі ў 2023–2024 гадах”.Даследнікі прааналізавалі 759 нападаў/пагроз у стаўленні прафесійных і грамадзянскіх СМІ, а таксама рэдакцый традыцыйных і сеткавых СМІ. «Як вынікае з даклада, беларускі рэжым выкарыстоўвае прававыя і эканамічныя рычагі для пераследу СМІ і журналістаў. Цяпер у Беларусі за кратамі знаходзіцца 41 работнік медыя (на канец 2024 года было 45)», – павадамляе DW.

«Таксама з канца 2023 года беларускія ўлады адбіраюць мясцовыя інтэрнет-дамены ў незалежных СМІ, што прыводзіць да страты аўдыторыі. Даследчыкі прыводзяць дадзеныя БАЖ, паводле якіх з 2020 года Беларусь пакінулі каля 400 журналістаў, некаторыя з тых, хто застаўся ў краіне, працуюць падпольна ці сышлі з прафесіі», – павадамляе DW.

У інтэрв’ю газеце New York Post прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ўжо размаўляў па тэлефоне з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным на тэму заканчэння вайны РФ супраць Украіны. Калі менавіта адбылася размова, Трамп не ўдакладніў. Крэмль факт размовы не пацвердзіў і не абверг. У сваім артыкуле ўкраінскі партал Espreso піша наступнае:

«Тое, што Пуцін цягне час, – нават не пытанне. Ён гуляе ў тыповую для сябе гульню: зацягнуць любыя рашэнні, зымітаваць ‘мірныя ініцыятывы’, падкупіць каго трэба і, пераважна, дацягнуць да новай расстаноўкі сіл. Але ў яго ёсць адна праблема – Трамп. У гэтага хлопца проста няма цярпення на доўгія партыі. Яму патрэбен хуткі і грандыёзны вынік. А яшчэ ён, падобна, свята верыць у сваё ўменне дамаўляцца. Ён бачыць, што Украіна дэманструе гатовасць да перамоваў, і рана ці позна ўсведамляе, што праблема – у расейцах. Ключавое пытанне ў тым, колькі часу гэта зойме”, – піша ўкраінскае выданне.

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс павінен быў пакінуць сваю пасаду ў снежні, аднак з прычыны адмены вынікаў галасавання на лістападаўскіх прэзідэнцкіх выбарах ён затрымаўся ў сваім крэсле. На думку вельмі правых партый краіны, на тое ў яго не было ніякіх паўнамоцтваў, бо, маўляў, знаходжанне на пасадзе прэзідэнта не павінна перавышаць дзесяці гадоў. Цяпер гэтыя партыі вылучылі ініцыятыву пра аб’яўленне яму імпічменту. Да заяўкі далучылася ліберальная партыя Саюз выратавання Румыніі. Ёханіс вырашыў не чакаць галасавання і падаў у адстаўку. На думку Frankfurter Allgemeine Zeitung, пра сябе ўсё яшчэ дае ведаць рашэнне, якое выклікала нямала спрэчак, адмяніць вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў.

«Бо нават калі Ёханіс ахвотна выдае сябе за нічым не заплямленага ‘чысцюлю’, ён усё роўна з’яўляецца часткай палітычнай касты краіны. Ён хутка знайшоў агульную мову з  Сацыял-дэмакратычнай партыяй, якая прыйшла да ўлады, – і ўпісаўся ў яе працятую карупцыяй феадальную сістэму. А галоўнае – яшчэ ніяк не расследаваная тая роля, якую Ёханіс адыграў падчас злашчаснага першага тура выбараў, непажаданы вынік якога блізкі да сацыял-дэмакратаў Канстытуцыйны суд аніяк не сумняваўся ануляваў. Хацелася б пажадаць Румыніі, якая ўваходзіць у ЕЗ і НАТА, каб грамадства гэтай краіны ў рэшце рэшт вызвалілася ад путаў старых дамінантных груп – і пачало ўсё спачатку», – піша нямецкае выданне.

За два тыдні да выбараў у бундэстаг у рамках тэледуэлі ў прайм-тайм счапіліся два кандыдаты на пасаду канцлера – Олаф Шольц ад СДПГ і Фрыдрых Мерц ад ХДС/ХСС. Абодва яны падчас дыскусіі не сталі звяртацца да рэзкіх слоўных нападак адзін на аднаго. Дуэль выклікала шырокую цікавасць грамадскасці – за дэбатамі сачылі больш за 40 працэнтаў тэлегледачоў. Афінская газета Avgi мяркуе, што позву вызначае АдГ.

«Ультраправая партыя, якая, паводле ўсіх апытанняў, займае другое месца, можа адназначна сцвярджаць, што менавіта яна выйграла гэтую тэледуэль, пры гэтым нават не прымаючы ў ёй удзелу! І ўсё таму, што першыя паўгадзіны супрацьстаяння гаворка ішла выключна пра пытанні міграцыі. Кожны з удзельнікаў спрабаваў пераканаць апанента і публіку ў тым, што менавіта яму вядомы найлепшы рэцэпт таго, як гарантаваць бяспеку межаў і абмежаваць колькасць мігрантаў, якія падаюць заяўку на палітычны прытулак у краіне. Цяпер зразумела, што позву палітычных дэбатаў у краіне вызначаюць ультраправыя. Палітыка наступнага нямецкага ўрада будзе значна больш жорсткай, і на яе куды мацней будзе ўплываць прапаганда вельмі правых сіл», – адзначае грэчаскае выданне


Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка