- Лукашэнка сустрэўся з Пуціным у расейскім манастыры
- Што азначае выступ Нетаньяху перад Кангрэсам ЗША?
- Алімпійскія гульні – 2024: Парыж стартаваў

«Лукашэнка ў чацвер накіраваўся ў Расею для перамоваў з блізкім саюзнікам Уладзімірам Пуціным. Паездка Лукашэнкі адбылася пасля дзеянняў, зробленых ім за апошні месяц, якія некаторыя назіральнікі трактуюць як спробу аслабіць напружанасць у адносінах з Захадам пасля таго, як супраць яго ўвялі санкцыі за тое, што дазволілі расейскім войскам выкарыстоўваць беларускую тэрыторыю ў якасці плацдарма для поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну», – піша расейская газета The Moscow Times, дзейнасць якой у Расеі прызнаная непажаданай.
«Раней у гэтым месяцы кіраўнік Беларусі вызваліў пяцярых палітвязняў, абвясціў аб адводзе дадатковых войскаў ад беларуска-ўкраінскай мяжы і ўвёў 90-дзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 35 краін Еўропы. На відэа, якое распаўсюдзіла беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Белта, можна ўбачыць, як у чацвер Лукашэнку вітаў губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Беглоў. Тэлеканал «Звезда», звязаны з Міністэрствам абароны Расеі, паведаміў, што Пуцін і Лукашэнка наведалі царкву, «дзе манахі моляцца за расейскіх салдат, якія аддалі свае жыцці за веру і Радзіму». Раней Пуцін і Лукашэнка разам наведвалі Валаамскі манастыр у ліпені 2019 і ліпені 2023 гадоў», – нагадвае расейскае выданне.
У сераду прэм’ер-міністр Ізраіля Беньямін Нетаньяху выступіў са сваёй чацвёртай прамовай перад Кангрэсам ЗША. Ён адстойваў права Ізраіля на ваенныя дзеянні ў сектары Газа і абяцаў перамогу над групоўкай ХАМАС. Паводле яго слоў, Ізраіль зрабіў шмат для абароны мірных жыхароў, а ХАМАС робіць усё магчымае для таго, каб ім нашкодзіць. Лідар дэмакратаў Нэнсі Пеласі падвергнула прамову рэзкай крытыцы, каментатары таксама засталіся незадаволеныя. «Для Ізраіля павінна быць трывожным сігналам тое, што цэлы шэраг дэпутатаў-дэмакратаў і сенатараў байкатаваў выступ ізраільскага прэмʼера ў Кангрэсе», – лічыць берлінская Die Welt.
«За доўгія гады на пасадзе прэмʼер-міністра Нетаньяху шмат у чым паспрыяў узнікненню ў амерыканскіх дэмакратаў адчужанасці ў адносінах да Ізраілю. Пачатак гэтаму быў пакладзены ўжо ў канцы прэзідэнцтва Абамы, калі Нетаньяху абвёў вакол пальца першага чарнаскурага прэзідэнта ЗША тым, што супраць яго волі забяспечыў сабе запрашэнне для выступу ў Кангрэсе. І яго палітыка паселішчаў на палестынскіх тэрыторыях і сімпатыя да Дональда Трампа, яго нападкі на прававую дзяржаву ў Ізраілі і яго кабінет з праварадыкальнымі міністрамі – усё гэта робіць яго больш чым праблемным партнёрам. У выніку такой палітыкі Нетаньяху растраціў большую частку крэдыту даверу і добразычлівасці нават у саюзнікаў Ізраіля», – падкрэслівае нямецкае выданне.
У Парыжы адкрыліся летнія Алімпійскія гульні 2024 года. Еўрапейскія аглядальнікі з надзвычайнай цікавасцю назіраюць за горадам і з нецярпеннем чакаюць падзеі, якая да гэтага часу была знамянальнай, як уяўляецца, толькі міжнароднымі канфліктамі і жорсткімі мерамі бяспекі. Парыжская LʼOpinion бачыць магчымасць для кароткай перадышкі.
«Абвясціўшы «алімпійскае і палітычнае перамірʼе», Макрон выразна даў зразумець, што паўза ў нашых унутрыдзяржаўных бітвах усталёўваецца толькі на час. Як толькі адгрымяць апошнія салюты і разам з імі знікнуць разнастайныя ілюзіі славы, мы вернемся да рэальнасці: да немагчымасці кааліцыі, да папулістаў, якія ўжо топчуцца на парозе ўлады, да спакусы дэмагогіі – і да народа, які ўвесь час на нажах са сваімі элітамі. Ужо ў сярэдзіне жніўня будзе цяжка рабіць выгляд, што спартовага тайм-аўту хапіла для таго, каб прадухіліць палітычны крызіс, які наспявае. Аднак пакуль гэты момант не наступіў, давайце хаця б нацешымся спектаклем, які, як нам абяцаюць, павінен стаць незабыўным!», – піша французскае выданне.
Еўракамісія пяты раз ажыццявіла праверку стану спраў з вяршэнствам права ў 27 дзяржавах-членах ЕЗ. Яна прыйшла да высновы, што многія краіны дабіліся прагрэсу, аднак Венгрыя па-ранейшаму падвяргаецца жорсткай крытыцы. У дакладзе ўтрымліваецца восем рэкамендацый Будапешту па ўсіх чатырох кірунках вяршэнства права: судовая сістэма, меры па барацьбе з карупцыяй, падзел уладаў і свабода прэсы. Славакія таксама атрымала заўвагу наконт свабоды прэсы. «У Вугоршчыне ўсё па-ранейшаму», – дзеліцца сваімі назіраннямі партал Szabad Evropa.
«У выпадку з Венгрыяй справаздача гэтага года практычна цалкам паўтарае рэкамендацыі 2023 года, пасля таго, як большасць карэкціруючых мер, якія Брусель пазначыў год таму як ʼважныяʼ былі цалкам праігнараваныя ўрадам Орбана. Адным з нямногіх выключэнняў стала глава аб правасуддзі: Еўракамісія лічыць, што ўрад выканаў чатыры ўмовы, на падставе якіх камітэт выдзеліў Венгрыі 10,2 мільярда еўра на фінансаванне палітыкі згуртавання да 2030 года, што выклікала гнеў еўрадэпутатаў», – нагадвае венгерскае выданне.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






