Забудоўшчык “Минск Мир” спрабаваў аспрэчыць санкцыі ЕЗ – суд пакінуў іх у сіле. Трамп і Пуцін пагаварылі. Чаму правалілася перамір’е ў Газе? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы.

«Забудоўшчык “Минск Мир” спрабаваў аспрэчыць санкцыі ЕЗ. Еўрапейскі суд у Люксембургу пакінуў у сіле. Dana Holdings, якая належыць сербскім бізнесменам Карычам і, сярод іншага, займаецца будаўніцтвам жылога комплексу “Минск Мир”, – перадае DW.
«Адвакаты “Дана Астра” ўжо другі раз паспрабавалі аспрэчыць уведзеныя супраць кампаніі санкцыі. Яны настойвалі, што “Дана Астра” не атрымлівае выгады ад рэжыму Лукашэнкі, а наадварот, пацярпела ад абмежаванняў і “варожага асяроддзя для замежных кампаній, створанай рэжымам Лукашэнкі”, указваецца ў матэрыялах суда. Суд, аднак, прызнаў пазоў кампаніі неабгрунтаваным, зазначыўшы, што прадстаўленыя аргументы не абвяргаюць атрыманне кампаніяй выгады ад рэжыму Лукашэнкі. У 2014-м указам Аляксандра Лукашэнкі “Дана Астра” атрымала без аўкцыёну тэрыторыю закрытага аэрапорта “Мінск-1”. Згодна з указам, кампаніі таксама была нададзена шэраг падатковым ільгот і адтэрміновак па выплатах», – перадае DW.
Падчас тэлефоннай размовы з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам Уладзімір Пуцін пагадзіўся на спыненне ўдараў па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры тэрмінам на 30 дзён. Згоды на ўсёабдымны рэжым спынення агню, як было прапанавана Вашынгтонам і Кіевам, аднак, не было. Паводле слоў Трампа, цяпер абодва бакі маюць намер “аператыўна працаваць над паўнацэнным перамір’ем”. На думку міланскага каталіцкага весніка Avvenire, дасягнута мала, але хаця б нешта.
«Пасля трох гадоў вайны кожная нявыпушчаная ракета, кожная няскінутая бомба – гэта пахвальны вынік. Аднак гэтая працяглая тэлефонная размова паказвае на тое, што збліжэння паміж Вашынгтонам і Масквой дасягнуць прасцей, чым хуткага заканчэння вайны ва Украіне. 30-дзённае спыненне нанясення ўдараў па аб’ектах энергетычнай інфраструктуры, з якім па ініцыятыве Трампа пагадзіўся кіраўнік Крамля, – гэта першае добраахвотнае абмежаванне падчас ваенных дзеянняў, на якое ідзе Расея з пачатку гэтага канфлікту. Неўзабаве стане ясна, ці рушыць услед за гэтым зніжэнне колькасці нападаў і на іншыя грамадзянскія мэты», – піша італьянскае выданне.
З ночы на аўторак Ізраіль зноў наносіць авіяўдары па цэлях у сектары Газа. Па дадзеных палестынскага боку, у выніку былі забітыя звыш 400 чалавек. Наогул планавалася, што рэжым спынення агню, які дзейнічае са студзеня, будзе працягнуты і пяройдзе ў другую фазу. Аднак Ізраіль заявіў, што пагодзіцца з гэтым варыянтам толькі ў тым выпадку, калі ХАМАС адпусціць пакінутых закладнікаў, раззброіцца – і адмовіцца ад кантролю над сектарам Газа. «Той адказаў адмовай. Ізраіль рызыкуе пазбавіцца апошняй падтрымкі», – так бачыць сітуацыю брусельская La Libre Belgique.
«Мы павінны прызнаць, што насельніцтва Ізраіля знаходзіцца ў свайго родзе шызафрэнічным становішчы. Ізраільцяне гатовы зрабіць усё для таго, каб вызваліць заложнікаў, але ў той жа самы час зрабіць так, каб тэрарыстычная арганізацыя, якая ўзяла гэтых людзей у палон, была канчаткова разгромлена. І без таго невысокая эмпатыя ў стаўленні Газы за апошнія тыдні на фоне перакручана-злавесных цырымоній перадачы закладнікаў толькі паменшылася. Нарошчваючы сілу ўдараў, Ізраіль рызыкуе пазбавіцца і без таго не занадта шырокай міжнароднай падтрымкі, якая ў яго яшчэ засталася, – за выключэннем, зразумела, прэзідэнта ЗША Трампа», – адзначае бельгійскае выданне.
Пасля вельмі няпростых дэбатаў бундэстаг усё ж ухваліў большасцю ў неабходныя дзве траціны галасоў рэформу так званага “пазыковага тормазу”, палажэнне пра які замацавана ў Асноўным законе. Такім чынам, дадзена зялёнае святло павышэнню выдаткаў на абарону і бяспеку, а таксама стварэнню спецыяльнага фонду для паляпшэння інфраструктуры і абароны клімату. У пятніцу чакаецца галасаванне ў бундэсраце. Міланская La Stampa вітае такое рашэнне.
«З моманту пераходу на еўра ўрады Германіі пастаянна атрымлівалі папрокі ў правядзенні залішне асцярожнай фінансавай палітыкі. Да гэтага часу існуе меркаванне, што менавіта гэта і перашкодзіла Германіі абнавіць інфраструктуру, а таксама абмежавала рост агульнага попыту на еўрапейскім узроўні. Прычым падобнага роду крытыка гучыць не толькі з вуснаў эканамістаў, але і ад палітыкаў з традыцыйна меней руплівых краін – такіх як Францыя, Італія і Іспанія. Учора бундэстаг здзейсніў важны прарыў. Гэтая рэформа паказала, што з прычыны беспрэцэдэнтнай сітуацыі немцы гатовыя адхіліцца ад базавых прынцыпаў сваёй бюджэтнай палітыкі», – піша італьянскае выданне.
Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка
Здымак ілюстрацыйны






