BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: патрабаванні супярэчаць асновам маралі

Грэцкая берагавая ахова нясе адказнасць за гібель дзясяткаў нелегальных мігрантаў у Міжземным моры за апошнія тры гады, уключаючы дзевяць чалавек, якіх супрацоўнікі аховы наўмысна скінулі ў ваду, сцвярджаюць відавочцы, з якімі паразмаўляла BBC.


Фото: Getty Images/A. Koerner

Гэтыя дзевяць мігрантаў уваходзяць у лік больш чым сарака чалавек, якія, як сцвярджаецца, загінулі з-за таго, што іх выцеснілі з грэчаскіх тэрытарыяльных вод або вярнулі назад у мора пасля таго, як яны ўжо дасягнулі грэчаскіх выспаў.

Грэцкая берагавая ахова заявіла, што рашуча абвяргае ўсе абвінавачанні ў незаконных дзеяннях сваіх супрацоўнікаў.

***

Знешнепалітычнае ведамства ЗША заявіла, што патрабаванні Пуціна для пачатку перамоваў супярэчаць Статуту ААН і асновам маралі, паведамляе Голас Амерыкі.

ЗША зноў адпрэчылі ўмовы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна для пачатку мірных перамоваў па Украіне, заявіўшы, што Масква “не гатовая да сурёзных, добрасумленных дыскусіяў“.

Прадстаўнік Дзярждэпартамента Мэцью Мілер заявіў, што Пуцін зрабіў «чарговую максімалісцкую заяву, заклікаўшы Украіну здаць яшчэ больш сваёй суверэннай тэрыторыі, чым тая, якую акупавала Расея да цяперашняга часу, перш чым перамовы ўвогуле могуць пачацца».

Прэзідэнт Пуцін запатрабаваў, каб Украіна пагадзілася на раззбраенне, каб яна стала ўразлівай для будучай агрэсіі з боку Расеі“, – сказаў Мілер.

***

Галоўнымі пагрозамі для ўнутранай бяспекі ФРГ застаюцца ісламісты і правыя радыкалы, гаворыцца ў дакладзе Федэральнага ведамства па ахове канстытуцыі.

Вайна ва Украіне і эскалацыя канфлікту на Блізкім Усходзе садзейнічалі росту колькасці экстрэмістаў у Германіі ў 2023 годзе, паведамляе Deutsche Welle.

Ключавой пагрозай для ўнутранай бяспекі краіны прэзідэнт BfV Томас Хальдэнванг назваў рост колькасці паслядоўнікаў праваэкстрэмісцкіх рухаў. У 2023 годзе ў ФРГ налічвалася каля 40 600 правых экстрэмістаў – больш, чым у папярэднім годзе. Павялічылася і колькасць левых экстрэмістаў – з 36 500 у 2022 годзе да 37 000. Кожны чацвёрты экстрэміст з агульнай статыстыкі адносіцца да катэгорыі схільных да гвалту.

***

Суд у Расеі адмовіўся перавесці журналістку Свабоды Алсу Курмашаву пад хатні арышт — журналістку пакінулі ў СІЗА, піша Радыё Свабода. Яна знаходзіцца ў зняволенні ўжо 8 месяцаў. Абарона журналісткі настойвала на змене меры стрымання на хатні арышт.

***

Латвія, Літва і Эстонія будуюць супольную Балтыйскую лінію абароны на мяжы з Беларуссю і Расеяй.

Урад Латвіі плануе выдзеліць Міністэрству абароны 10 млн еўра для «выканання плану ўмацавання ўсходняй мяжы Латвіі», паведамляе партал Grani.lv.

Рашэнне чакаецца на гэтым тыдні. Улады маюць намер выкарыстоўваць грошы з рэзервовых фондаў бюджэту.

Беларускае Радыё Рацыя