BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Патрабаваныя рычагі

У Беларусі 10 новых палітвязняў, у тым ліку – жонкі-мастакі. Вайна ў Сірыі: паўстанцы войшлі ў рэзідэнцыю Асада. Палітыка сёння – гэта барацьба за Грузію. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

EPA

«Муж і жонка Людміла Шчамялёва і Ігар Рымашэўскі знаходзяцца ў СІЗА па абвінавачанні па артыкуле 342 КК аб удзеле ў пратэстах». Ініцыятыва Вясна прызнала іх палітвязнямі», – паведамляе DW.

«64-гадовая Людміла Шчамялёва – дачка народнага мастака БССР Леаніда Шчамялёва. Яна і 65-гадовы Ігар Рымашэўскі – вядомыя мастакі, чые работы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, у галерэях і прыватных калекцыях. Іх працы размяшчалі нават на грамадскім транспарце. Яны стварылі выяву “вечнага Менска” і наіўных, сардэчных беларусаў» – перадае DW.

Вайна ў Сірыі набірае абароты. Рэжым сірыйскага дыктатара Башара Асада 1 снежня поўнасцю страціў кантроль над другім па памеры горадам краіны Алепа. У цяперашні час суніцкая групоўка “Хаят Тахрыр аш-Шам” кантралюе большасць Алепа, акрамя таго паўночныя раёны горада занятыя так званым войскам Сірыйскага Курдыстана”, – піша ўкраінскае выданне The War Obozrevatel.

«Аэрапорт Алепа быў заняты палявым камандзірам Хасанам Абдулам Гані. Гэта другі па велічыні грамадзянскі аэрапорт Сірыі пасля міжнароднага аэрапорта Дамаска. Цікава, што ў занятым грамадзянскім аэрапорце паўстанцы знайшлі (і, адпаведна, забралі сабе) шмат расейскага ўзбраення. У прыватнасці, сярод трафеяў супрацьракетны комплекс “Панцыр-С1”, некалькі РСЗА “Ураган”, “Град” і “Шылка” з поўным боекамплектам, танкі Т-72, ​​новыя БТР-80, а таксама самалёты і верталёты. Аднак Башар Асад спадзяецца на дапамогу саюзнікаў у спробе адбіць “наступленне антыўрадавых сіл”. Як вядома, Асад знаходзіцца на тэрыторыі РФ. У Ізраілі лічаць, што пераварот у Сірыі і “крушэнне рэжыму сірыйскага дыктатара Башара Асада” нясе для Ізраіля пэўныя выгады, але яны кароткатэрміновыя. Нагадаем, што 27 лістапада ў Сірыі пачаўся маштабны наступ пратурэцкіх сіл на пазіцыі арміі Асада ў правінцыі Алепа. А ўжо 29 лістапада паўстанцы ўзарвалі ў Алепа два аўтамабілі і ўступілі ў сутыкненне з войскамі рэжыму саюзніка РФ Асада на заходняй ускраіне горада. Пад абстрэл трапілі інтэрнаты ўніверсітэта, у выніку чаго загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку студэнты. Працягваюць паступаць чуткі аб перавароце ў войску рэжыму Асада ў Дамаску. Паведамляецца, што спробу перавароту ўзначальвае Хусам Лука, афіцэр выведкі рэжыму Асада. Паніка Асада перакінулася і на Крэмль: зняты з пасады камандуючы расейскай групоўкай у Сірыі, генерал-лейтэнант Сяргей Кісель. Яму, аднак не прывыкаць да ролі «ахвярнага казла»: у траўні 2022 года яго адхілілі ад камандавання 1-й гвардзейскай арміі за праваленую аперацыю па захопе Харкава”, – піша ўкраінскае выданне.

Праспект Руставелі ў Тбілісі ўжо чатыры ночы запар ахоплены агнём: дзясяткі тысяч людзей прыйшлі ў лютасць ад рашэння ўрада «Грузінскай мары» прыпыніць працэс еўраінтэграцыі. «Акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, арганізаваныя чатырма апазіцыйнымі кааліцыямі, праходзілі даволі часта, але іх маштаб не ішоў ні ў якое параўнанне з тым, што было вясной, калі народ абураўся прыняццем закона аб празрыстасці замежнага ўплыву, названага “рускім законам”», – тлумачыць расейская Новая газета Европа.

«28 лістапада прэм’ер-міністр Грузіі Іраклій Кабахідзэ зрабіў заяву і яе адразу ж ухваліў расейскі лідэр Уладзімір Пуцін. Народ паслухаў прэм’ера і рынуўся пратэставаць на вуліцу, ігнаруючы дэпрэсію і прагноз надвор’я. Незразумела, якой іншай рэакцыі чакаў Кабахідзэ, калі амаль даслоўна паўтарыў заяву прэзідэнта Віктара Януковіча ад лістапада 2013 года аб «прыпыненні падрыхтоўкі да дамовы па асацыяцыі з ЕС», пасля чаго ў Кіеве пачаўся Майдан. За апошні год “Грузінская мара” канчаткова сапсавала адносіны з Бруселем, бо, нягледзячы на ​​папярэджанні еўрапейскіх партнёраў, прыняла законы аб «іншаагентах», закон аб забароне «ЛГБТ-прапаганды», адмаўляецца прытрымлівацца еўрапейскай позвы ў знешняй палітыцы, а восенню правяла выбары ў парламент, якія назіральнікі ад Еўрапарламента апісвалі як «фестываль фальсіфікацый». Большая частка міжнародных партнёраў Грузіі праз месяц пасля выбараў так не павіншавала «Грузінскую мару» з перамогай, а Еўразвяз наогул патрабуе расследаваць парушэнні падчас галасавання і плануе накіраваць у Тбілісі адпаведную місію. Тых, хто ідзе на пратэсты, дабраславіла прэзідэнт, якая заявіла, што ў краіне адбываецца канстытуцыйны пераварот. Урад, са свайго боку, трэцюю ноч запар выводзіў на Руставелі некалькі тысяч супрацоўнікаў МУС. У Грузіі больш няма бяспечнага месца: двор царквы ці аптэка, паўсюль ўдзельнікаў акцыі пратэстумогуцьзатрымаць. За чацверасутак у Тбілісі былі затрыманыя каля 200 чалавек, яшчэ да 10 чалавек – на акцыі ў Батумі.У ноч на 29 лістапада, на акцыі ў Тбілісі былі затрыманыя 10 замежнікаў. У асноўным гэта грамадзяне Расіі, і па адным – Беларусі (Яўген Муравіцкі 1999 г. н.) і ЗША. Той, хто пераможа ва ўсім гэтым, вызначыць, дзе будзе Грузія на дзесяцігоддзі наперад. Або у Еўропе, альбо у Еўропе Грузіі не будзе», – падкрэслівае расейскае незалежнае выданне.

Ужо на працягу некалькіх тыдняў крамы рэкламуюць скідкі і акцыі на Чорную пятніцу, закідваючы грамадзян імэйламі, рэкламай, плакатамі і буклетамі. Гэты дзень амаль што стаў сінонімам камерцыйнага сезона напярэдадні Калядаў. У сваім артыкуле парыжская L’Humanité заклікае спажыўцоў да рацыянальнага падыходу да такой акцыі.

«На фоне таго, як Чорная пятніца запаланяе экраны нашых гаджэтаў імгненнымі абяцанкамі, мы прапануем вам дзейнічаць па прынцыпе ўстойлівасці. Мы можам зрабіць куды больш, выкарыстоўваючы тое, чым ужо валодаем, а нашыя падарункі могуць стаць актам салідарнасці, памяці і надзеі. Улічваючы будучыя экалагічныя і сацыяльныя праблемы, гэтае рашэнне нашмат больш, чым проста індывідуальны жэст, больш за тое, гэта – калектыўны мэсыдж. Давайце ж у гэты святочны сезон дамо навакольным рэчам новае жыццё. Давайце ж усё разам нанова вынайдзем Каляды, адмовіўшыся ад зашкальваючых спажывецкіх празмернасцяў», – заклікае французскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка