BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Прадугледзець усё

  • Іран і Беларусь будуць супрацоўнічаць у вытворчасці газавых турбін
  • Якая зброя з РФ можа патрапіць у КНДР?
  • Венгрыя: новы супернік Орбана прыняты ў шэрагі ЕНП

«У пятніцу ў Астане (Казахстан) адбылася 4-я сустрэча міністраў энергетыкі краін ШАС з удзелам міністра энергетыкі Ірана Алі Акбара Меграбяна. Меграбян у кулуарах міжнароднага мерапрыемства паведаміў, што ў пятніцу краіны-члены падпісалі дакумент пра супрацу, у тым ліку Іран і Беларусь», – піша іранская штодзённая газета Tehrantimes.
«Заявіўшы, што Беларусь з’яўляецца перадавой краінай у прамысловасці і тэхналагічным узроўні, іранскі міністр адзначыў на сустрэчы, што гэтая краіна знаходзіцца на добрым узроўні ў галіне электронікі, горнай тэхнікі, рознага абсталявання. Далей ён згадаў пра дасягненні Ірана ў тэхналагічным і прамысловым сектарах, заявіўшы, што дзве краіны могуць добра супрацоўнічаць у такіх галінах. «Мы гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю ў сферы продажаў і сэрвіснага абслугоўвання ў галіне газавых турбін«, – сказаў ён. Віктар Каранкевіч у сваю чаргу закрануў абмен вопытам паміж Іранам і Беларуссю ў галіне будаўніцтва, абслугоўвання і рамонту газавых турбін», – піша іранская англамоўная газета.


«У ЗША занепакоеныя магчымымі пастаўкамі расейскай зброі ў Паўночную Карэю, такія дзеянні дэстабілізуюць сітуацыю на паўвостраве», – заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента Мэцью Мілер. Ён дадаў, што патэнцыйна ў залежнасці ад тыпу ўзбраення гэта можа парушаць рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН. Сваю занепакоенасць выказаў і генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. МЗС Паўднёвай Карэі, у сваю чаргу, выклікала расейскага пасла. Там яму выказалі пратэст у сувязі з заключэннем Масквой і Пхеньянам дамовы аб стратэгічным партнёрстве.
«Паўночная Карэя можа атрымаць ад Расеі знішчальнікі, бронетэхніку, ракеты класа «зямля-паветра», матэрыялы для вытворчасці снарадаў і іншае перадавое абсталяванне, мяркуюць афіцыйныя асобы ЗША». Іх словы прыводзіць ВВС. Тым часам эксперты, апытаныя выданнем, лічаць, што пастаўкі расейскай зброі ў краіну ўзмоцняць і так напружаную сітуацыю на паўвостраве. «У апошнія тыдні паміж Паўднёвай Карэяй і КНДР разгарэлася свайго роду псіхалагічная вайна, калі Пхеньян адпраўляў на поўдзень паветраныя шары з гноем, а Сеул у адказ запусціў аэрастаты з флэшкамі, на якіх былі запісаныя паўднёвакарэйскія серыялы і кей-поп. Пры гэтым 20 чэрвеня салдаты КНДР чарговы раз перасеклі сухапутную мяжу, пасля чаго паўднёвакарэйскія вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь. Акрамя таго, BBC размясціла фатаграфіі са спадарожнікаў, на якіх бачна, што Паўночная Карэя ўзводзіць у некалькіх месцах побач з мяжой збудаванні, падобныя на сцяну. На фатаграфіях пяцігадовай даўнасці гэтых пабудоў не было. Пры гэтым і Сеул, і Вашынгтон успамінаюць, што раней ужо Паўночная Карэя адпраўляла Расеі артылерысцкія снарады і балістычныя ракеты, якія выкарыстоўваліся ў баявых дзеяннях ва Украіне. Раней афіцыйныя асобы ЗША заявілі аб атрыманні Масквой звыш 10 тыс. транспартных кантэйнераў. У Пхеньяне гэтыя паведамленні назвалі бязглуздзіцай», – перадае BBC


Члены Еўрапарламента ад новай венгерскай партыі Павага і свабода, уключаючы яе лідара Петэра Мадзьяра, прыняты ў рады фракцыі ЕНП. У той жа самы час парламентарыі ад кіруючай партыі Фідэс прэмʼер-міністра Венгрыі Віктара Орбана засталіся без фракцыйнай прыналежнасці. Спробы ўкліньвацца ў правакансерватыўную парламенцкую фракцыю Еўрапейскія кансерватары і рэфармісты поспехам, мяркуючы па ўсім, не ўвянчаліся. «Такі паварот спрыяе далейшай ізаляцыі кіруючай партыі Венгрыі», – лічыць будапешцкая Népszava.
«Упершыню партыя Фідэс не ўваходзіць у склад самай уплывовай фракцыі ў Еўрапарламенце, калі справа даходзіць да выбараў старшыні Еўракамісіі. Кіруючая партыя Венгрыі апынулася ў Еўропе цалкам ізаляванай, а партыя Петэра Мадзьяра Павага і свабода, якой усяго два месяцы ад роду, зараз абʼядноўваецца з асноўнымі сіламі. Нашаму прэмʼеру будзе цяжка вынесці такое. Бо яму давядзецца з горыччу назіраць за тым, як на еўрапейскай сцэне прама ў яго на вачах узыходзіць новая венгерская зорка», – піша венгерскае выданне.


«The Guardian» каментуе пастанову Вярхоўнага суд Лондана, які пастанавіў, што пры адабрэнні праектаў неабходна ўлічваць уздзеянне спальвання вугалю, нафты і газу на клімат.
«Гістарычнае судовае рашэнне стварае важны прэцэдэнт у дачыненні да таго, ці варта ўлічваць непазбежныя будучыя выкіды парніковых газаў. Справу ініцыявала актывістка Сара Фінч, якая аспрэчыла рашэнне рады графства Сурэй падоўжыць дазвол на будаўніцтва нафтасвідравіны ў Хорс-Хіле. Яна сцвярджала, што пры ацэнцы ўздзеяння праекта на навакольнае асяроддзе, а не толькі на самую свідравую пляцоўку, павінны былі ўлічвацца выкіды парніковых газаў, звязаныя з выкарыстаннем нафты. Суды ніжэйшых інстанцый не падтрымалі довады Фінч, але большасць сябраў Вярхоўнага суда заявілі, што выкіды пры спальванні нафты ў выніку нафтавага праекту былі часткай яго агульнага ўздзеяння: «Мэта здабычы выкапнёвага паліва складаецца ў тым, каб зрабіць вуглевадароды даступнымі для спальвання. Такім чынам, пасля таго як нафта будзе вынята з-пад зямлі, вуглярод, які змяшчаецца ў ёй, рана ці позна трапіць у атмасферу ў выглядзе вуглякіслага газу і будзе садзейнічаць глабальнаму пацяпленню». Суд адзначыў, што закон, які рэгулюе ацэнку ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў Вялікабрытаніі, не ўстанаўлівае геаграфічных абмежаванняў на ўздзеянне», – піша брытанскае выданне.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя