- У Беларусі затрымалі пару польскіх грамадзян, якіх абвінавачваюць у шпіянажы
- Cтратэгія НАТА па Украіне змянілася, альянс больш не спрабуе забяспечыць яе перамогу ў вайне?
- Францыя: урад адпраўлены ў адстаўку

«Трое мужчын, двое палякаў і грамадзянін Беларусі, застаюцца за кратамі пасля таго, як контрвыведка КДБ абвінаваціла іх у шпіянажы і выдачы расейскай вайсковай інфармацыі», – піша брытанская газета The Dailystar.
«Контрвыведка КДБ Беларусі сцвярджае, што двое палякаў дзейнічалі на загад польскай выведкі, спрабуючы раскрыць расейскія ваенныя сакрэты, у першую чаргу тое, дзе Уладзімір Пуцін схаваў сваю ядзерную зброю на тэрыторыі саюзнікаў. Расейская разведка таксама палічыла, што злавіла здрадніка — беларускага вайскоўца, завербаванага польскімі спецслужбамі і гатовага за грошы выдаць сакрэтную інфармацыю. Тэлеканал «Беларусь 1» паказаў прапагандысцкі фільм з удзелам трох мужчын, у якім сцвярджалася, што яны працавалі разам больш за 10 гадоў. Імі апазнаныя грамадзяне Польшчы Томаш Бераза і Ежы Жывалеўскі, а таксама грамадзянін Беларусі Дзмітрый Пазнякоў. Расейскі вайсковы эксперт Васіль Дандыкін заявіў: «Відавочна, што там не бульбу і не шкваркі шукаюць. «Іх цікавіць ваенны складнік — што дзе, у тым ліку наша супрацоўніцтва з Беларуссю. Дадзеныя, так бы мовіць, на месцах. Ён дадаў, што польская разведка ведае пра лаяльнасць паміж Расеяй і Беларуссю, і заявіў, што беларусафобія і русафобія «недапушчальныя», каб растлумачыць, чаму польскія караблі шпіёняць праз мяжу. Дандыкін працягнуў: «Вядома, што мы разгарнулі на тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю, перакінулі ракетныя комплексы «Іскандэр» і многае іншае. Яны вельмі занепакоеныя гэтым, таму выставілі на мяжу цэлую дывізію. Меркаваныя «шпіёны і здраднікі» былі дастаўлены ў турму, дзе ім можа пагражаць працяглы турэмны тэрмін або жорсткае пакаранне. «Glosznadniemna» паведамляе, што «Беразь» ужо асуджаны на 14 гадоў калоніі па выніках судовага працэсу, які адбываўся ў закрытым рэжыме. Ежы асуджаны на чатыры гады. МКРУ паведамляе, што, хоць Беларусь не адмяніла смяротнае пакаранне, меркаваныя польскія шпіёны могуць выйграць ад абмену», – піша брытанскае выданне.
«Паўночнаатлантычны альянс змяніў сваю стратэгію па Украіне», – піша Bloomberg са спасылкай на крыніцы. Краіны-сябры НАТА зараз спрабуюць не забяспечыць перамогу Украіны ў вайне, а даць ёй найбольш выгадную пазіцыю на мірных перамовах або дапамагчы стрымліваць расейскі наступ.
«Змяніўшыся падыход, азначае, што НАТА “падвойвае намаганні” па пастаўках узбраенняў Украіне на фоне таго, што ЗСУ “паступова здаюць пазіцыі”, што павышае верагоднасць замарозкі канфлікту са стратай занятых Расеяй тэрыторый. Еўрапейскія саюзнікі Украіны пачалі разглядаць розныя сцэнарыі для спынення вайны. Яны, у прыватнасці, “ўключаюць у сябе такія гарантыі бяспекі, якія будуць абараняць Украіну, не правакуючы пры гэтым Пуціна”. Адным з варыянтаў з’яўляецца стварэнне дэмілітарызаванай зоны, кантраляваць якую будуць еўрапейскія вайскоўцы. Раней аб магчымасці адпраўкі войскаў ва Украіну для забеспячэння захавання мірнага пагаднення, калі яно будзе заключана, паведамлялі крыніцы DW і “Радыё Свабода”. Абмеркаванні праходзяць на фоне прызнання таго, што сітуацыя ва Украіне няўстойлівая, і перамовы павінны пачацца ў бліжэйшы час. Пры гэтым улады РФ пакуль не дэманстравалі гатовасці весці перамовы аб завяршэнні вайны», – падкрэслівае амерыканскае выданне.
У Францыі вынесены вотум недаверу ўраду, які ўзначальваў Мішэль Барнье. Правапапулісцкая партыя Нацыянальнае аб’яднанне падтрымала адпаведную ініцыятыву левых апазіцыйных партый, забяспечыўшы тым самым большасць галасоў на карысць гэтага кроку. Аглядальнікі разважаюць аб тым, што зараз чакае Францыю і яе прэзідэнта Эманюэля Макрона. Варшаўскі штотыднёвік Polityka не верыць, што прэзідэнт датэрмінова выйдзе ў адстаўку.
«Падзенне ўрада Барнье ўяўляе сабой адчувальную палітычную паразу прэзідэнта Эманюэля Макрона, адстаўкі якога з даўніх часоў ужо патрабуюць як левыя, так і нацыяналісты. Аднак досвед даказвае, што пад такім ціскам Макрон вельмі нядрэнна трымаецца. А таму назіральнікі не чакаюць адстаўкі прэзідэнта – прынамсі ў бліжэйшы час (яго прэзідэнцкі тэрмін доўжыцца да 2027 года)», – адзначае польскае выданне.
Ужо больш за два гады спецыяльны статус абароны – так званы Status S – дазваляе бежанцам з Украіны хутка і без бюракратычных затрымак знайсці прытулак у Швейцарыі. Аднак на гэтым тыдні парламент краіны вырашыў абмежаваць дзеянне гэтага статусу, узяўшы за ўзор правілы, прынятыя ў Нарвегіі. Надалей статус абароны S будзе прысвойвацца толькі тым уцекачам, якія прыбываюць з акупаваных тэрыторый ці з рэгіёнаў, у якіх ідуць непасрэдныя баявыя дзеянні. «За адмову ад салідарнасці з нашага боку будуць расплачвацца іншыя», – мяркуе Neue Zürcher Zeitung.
«Малдова, Чэхія, Польшча, Эстонія прынялі ў сябе больш за 20 бежанцаў у разліку на 1000 жыхароў. У Швейцарыі гэты лічба складае 8 – яшчэ менш, чым у Нямеччыне, Ліхтэнштэйне ці Аўстрыі. І цяжар гэтай чэрствасці зноў абрынецца на чужыя плечы – на краіны, якія прымаюць у сябе ўкраінцаў, якіх не пусціла да сябе Швейцарыя. Цяперашняя змена курса ёсць непрадуманае і цяжка рэалізуемае на практыцы рашэнне. Пры гэтым яно наносіць шкоду міжнароднай рэпутацыі Швейцарыі і сігналізуе знешняму свету аб тым, што Швейцарыя мае намер выйсці з кола салідарнасці з Украінай», – піша швейцарскае выданне.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






