BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Узяцца за розум

У Польшчы затрымалі шпіёна Лукашэнкі. Швецыя рыхтуецца да вайны? У Францыі новы прэм’ер. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Супрацоўнікі ABW затрымалі паводле абвінавачаньня ў шпіянажы грамадзянку Беларусі, якая нібыта перадавала беларускім спэцслужбам звесткі пра беларускую дыяспару, якая пражывае ў Польшчы. «Дзейнасць беларускага КДБ уяўляе вельмі сур’ёзную пагрозу, асабліва цяпер, калі цэнтр палітычнага і грамадскага жыцця дэмакратычных і незалежніцкіх колаў у асноўным знаходзіцца ў Польшчы. У Беларусі цяпер немагчымая ніякая грамадзкая, журналісцкая дзейнасьць і дзейнасьць нацыянальных меншасьцяў (польскіх і летувіскіх) з прычыны тэрору, які рэжым Лукашэнкі вядзе больш за 3 гады», – прыводзіць польскае выданне Niezalezna словы Алеся Зарэмбюка з Беларускага дому ў Варшаве.

«Польшча як краіна, урад, мясцовае самакіраванне і грамадства аказвала велізарную падтрымку прадстаўнікам беларускага грамадства. З Польшчы вяшчаюць найбуйнейшыя і незалежныя беларускія СМІ, такія як Радыё Рацыя, тэлебачанне Белсат і тэлеканал Nexta. У Польшчы ўжо дзейнічаюць дзясяткі сацыяльных ініцыятыў і няўрадавых арганізацый, якія працуюць на дэмакратыі ў Беларусі ці бараніць правы рэпрэсаваных у Беларусі. Паводле Алеся Зарэмбюка, беларускі КДБ сваёй агентурнай дзейнасцю хоча сабатаваць дзейнасць, якая адбываецца пераважна ў Польшчы і Літве. Мяркуецца, што гэтая шпіёнская сетка можа налічваць у Польшчы да дзясяткаў чалавек. Паводле звестак ZUS за 2023 год, ажно 130 тысяч грамадзян Беларусі плацілі ZUS. У такой вялікай колькасці можа быць некалькі дзясяткаў, калі не некалькі сотняў чалавек, якія працуюць як на Лукашэнку, так і на пуцінскую разведку», – папярэджвае польскае выданне.

У святле маючага адбыцца ўступленні краіны ў НАТА і працяглай расейскай агрэсіі супраць Украіны вярхоўны галоўнакамандуючы шведскімі ўзброенымі сіламі Мікаэль Біден і міністр грамадзянскай абароны Карл-Оскар Болін заклікалі грамадзян краіны быць гатовымі да магчымай вайны. Як заявіў Болін на штогадовай нацыянальнай канферэнцыі “Супольнасць і абарона” (Folk och Försvar), краіне неабходна прымаць канкрэтныя меры. Прэса падзяляе гэтыя асцярогі. Капенгагенская газета Berlingske раіць браць прыклад са Швецыі.

«Небяспека, якая зыходзіць ад Расеі, не абмяжоўваецца Украінай: у зоне рызыкі знаходзіцца ўся Еўропа, і магчыма, у першую чаргу – Скандынавія. Калі, крый божа, здарыцца самае горшае, Данія апынецца ў жахлівай сітуацыі – па сутнасці, без працуючай сістэмы абароны і з непадрыхтаваным да абароны грамадзянскім насельніцтвам. Мы павінны быць больш дальнабачнымі: трэба браць прыклад са Швецыі. Цяпер у нас – дэмаралізаваная сістэма абароны, з жаўнернямі, у якіх лёгка можна знайсці цвіль. Нягледзячы на гэта, сур’ёзнасць нашага становішча, нажаль, не прыводзіць да распрацоўкі плана, які забяспечыў бы нам бяспеку», – адзначае дацкае выданне.

На месца Элізабэт Борн прэзідэнт Макрон прызначыў Габрыэля Аталя – самага на дадзены момант папулярнага міністра краіны. Еўрапейская прэса разважае аб тым, ці зможа свежаназначаны малады кіраўнік урада надаць новую дынаміку прэзідэнцтву Макрона, тэрмін паўнамоцтваў якога заканчваецца ў 2027 годзе. «У Аталя не атрымаецца проста стаць рэінкарнацыяй ранняга Макрона», – адзначае берлінская газета Die Welt.

«У 2017 годзе Макрон пазіцыянаваў сябе ў цэнтры палітычнага спектру і ўпіраў на еўрапейскі падыход у піку нацыяналізму Ле Пэн. Але дух часу змяніўся і ў Францыі. Мабыць, шанец адолець Ле Пэн можа з’явіцца толькі ў таго, хто не будзе адмаўляць педаляваных ёю тэм – ці ж спрабаваць што-небудзь ім супрацьпаставіць, але замест гэтага падхопіць іх і прапануе лепшыя рашэнні. Ісламізм, міграцыя, традыцыйныя каштоўнасці – гэтыя пытанні не мае права ігнараваць ніводны кандыдат. Гэта ведае і Макрон, які стаў з гадамі куды кансерватыўней, чым раней. Прызначэнне Габрыэля Аталя пасылае наступны сігнал: перад намі чалавек, цвёрда прыхільны прынцыпам свабоды і дэмакратыі, але ў той жа самы час які прытрымліваецца відавочна ліберальна-кансерватыўных поглядаў», – канстатуе нямецкае выданне.

Некаторыя дарогі і выезды на аўтабаны, заблакаваныя трактарамі, перагароджаны праезд да завода Volkswagen у Эмдэне: нямецкія фермеры разгарнулі шырокія пратэсты супраць планаў кіруючай кааліцыі па скарачэнні субсідый на сельскую гаспадарку. Гаворка ідзе ў першую чаргу пра скідкі на дызельнае паліва, якія мае намер адмяніць кабінет Шольца. Судзячы па ўсім, да пратэстоўцаў спрабуюць прымазацца і ўльтраправыя групоўкі. Пражская газета Lidové noviny таксама назірае за сітуацыяй.

«З чэшскай перспектывы гаворка найперш ідзе пра тое, ці маюць намер нямецкія фермеры блакаваць сваімі трактарамі памежныя пераходы. Аднак нас павінны цікавіць і гэтыя антыўрадавыя пратэсты як такія. У рэшце рэшт, урад Олафа Шольца сутыкаецца з тымі ж праблемамі і дэфіцытам бюджэту, што стаяць і перад прэм’ер-міністрам Пятром Фіялам. У абедзвюх краінах выбаршчыкі паварочваюцца спіной да ўрада, у тым ліку і тыя, хто галасаваў за партыі, якія ў яго ўваходзяць. Фіялу можа радавацца таму, што яму даводзіцца мець справу з «цывілізаванымі» лекарамі або настаўнікамі, а не “грубымі і неачэсанымі” фермерамі або машыністамі», – піша чэшскае выданне.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.