Новыя абмежаванні літоўскай мытні: цяпер яны датычацца грузаперавозак. Фінляндыя прыняла закон аб выправаджэнне мігрантаў. Замах на Трампа – на якія наступствы чакаць? Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы даведаемся ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

PAP/EPA/DAVID MAXWELL
«З 2 жніўня аўтатранспартным кампаніям з Беларусі забароняць перавозіць тавары па тэрыторыі Еўразвяза, паведамляе прэс-служба літоўскай мытні. Абмежаванні закрануць у тым ліку транзіт па ЕЗ», – перадае DW.
«Пад новую забарону патрапяць і кампаніі, зарэгістраваныя ў ЕЗ, якія былі заснаваныя пасля 8 красавіка 2022-га і якімі хаця б на 25% валодаюць грамадзяне Беларусі. Абмежаванні набудуць моц паступова: у жніўні і кастрычніку 2024 года, а таксама ў студзені 2025-га. Па паведамленні літоўскай мытні, новая забарона ўводзіцца ў рамках пакета санкцый, які быў прыняты для прадухілення абыходу штрафных мер супраць Расеі», – перадаеDW.
У будучыні просьбітам прытулку, якія прыбываюць з боку Расіі, будуць мець права адмовіць ва ўездзе прама на мяжы з Фінляндыяй. У пятніцу парламент краіны прыняў спрэчны закон , які легалізуе практыку так званага выправаджэння на самой мяжы. Дзейнічаць закон будзе цягам года. Прычынай паслужыла практыка, калі ў краіну спрабавалі патрапіць асобы з блізкаўсходніх і афрыканскіх краін без сапраўдных праязных дакументаў. Па словах урада Фінляндыі, адказнасць за такую практыку нясе Расея. Мясцовая прэса ўказвае на наступствы спроб дэстабілізацыі. Хельсінкская Ilta-Sanomat перакананая ў тым, што Расея будзе і надалей адпраўляць бежанцаў да мяжы.
«Калі мяжа адкрыецца, то Расея можа пачаць час ад часу прапускаць у Фінляндыю невялікую колькасць просьбітаў прытулку. Таксама магчыма, што Пуцін вырашыць даставіць да мяжы тысячы мігрантаў, якія шукаюць прыстанішча. Пуцін заўсёды можа зрабіць выгляд, быццам ён не мае права блакаваць праход просьбітаў прытулку праз адкрыты памежпункт. Аднак поўнае закрыццё мяжы зноў магчыма ў любы момант. Пра гэта павінны памятаць і крамлёўскія інтрыганы», – заўважае фінскае выданне.
Праз два дні пасля замаху на Дональда Трампа, з’езд рэспубліканскай партыі выказаў намер вылучэння яго кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ЗША. Па яго ўласных словах ён перапісаў сваю першапачаткова баявую прамову – і зараз мае намер заклікаць амерыканскі народ да адзінства. СМІ праводзяць гістарычныя паралелі і задаюцца пытаннем, якімі ж будуць наступствы замаху. Амстэрдамская Volkskrant параўноўвае замах на Трампа з падпалам Рэйхстага ў 1933 годзе, які паклаў пачатак пераследам палітычных супернікаў нацыянал-сацыялістаў.
«Трамп паспрабуе зрабіць тое ж самае, калі прыйдзе да ўлады, і ў гэтым сэнсе замах на яго – падарунак нябёсаў. Кансерватары ўжо даўно заклікаюць да «амерыканскай рэвалюцыі» – і вось зараз яна не за гарамі. Гітлеру трэба было спачатку прыйсці да ўлады, каб атрымаць кантроль над каналамі інфармацыі, а ў Трампа, дзякуючы сацыяльным сеткам і Ілону Маску, як найбуйнейшаму саюзніку, улада над СМІ ўжо ў руках. Яго прыхільнікі ўжо абвінавачваюць левых у замаху – і такім чынам ствараюць дынаміку, у якой праўда практычна не гуляе ніякай ролі. А значыць, Трамп яшчэ на крок наблізіўся да ўсталявання сваёй дыктатуры», – папярэджвае нідэрландскае выданне
Чэмпіянат Еўропы па футболе доўжыўся месяц. З аднаго боку, гэтага часу дастаткова для таго, каб паднесці сябе з выгаднага боку, а з другога – занадта шмат, каб увесці ў зман замежных гасцей. З-за спазнення цягніка ў раскладзе чэмпіянату прыйшлося адмяніць прэс-канферэнцыю галандцаў перад паўфіналам з Англіяй. Еўрапейская прэса падводзіць вынікі чэмпіянату. «З пункту гледжання палякаў, падзеі апошніх дзён зусім не палепшылі стаўленне да Нямеччыны», – наракае варшаўская Rzeczpospolita.
«Што выклікала наймацнейшыя эмоцыі ў польскай грамадскасці? Гэта «выцісканне» імігрантаў з Германіі назад у Польшчу на паліцэйскіх машынах. Гэта візіт канцлера Олафа Шольца , чые прапановы па рэпарацыях наўрад ці можна расцэньваць інакш, акрамя як выказванне пагарды да Польшчы. Немцаў у Польшчы палюбіць цяжка, тым больш, што яны і самі гэтую задачу зусім не палягчаюць. Яны сквапяцца на сімвалічныя жэсты, рэгулярна салідарызуюцца з Расеяй і ўвесь час нагадваюць нам аб тым, што наша месца – дзесьці на завуголлі», – падкрэслівае польскае выданне.
Беларускае Радыё Рацыя






