BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Выбухованебяспечнае становішча

  • Сойм Латвіі адхіліў законапраекты аб забароне грамадзянам Беларусі і РФ працаваць журналістамі і ў школах
  • Якая імавернасць прымянення Масквой ядзернай зброі?
  • Перспектывы адпраўкі еўрапейскіх войскаў ва Украіну
Здымак ілюстрацыйны

«Сойм Латвіі адхіліў законапраекты аб забароне грамадзянам Беларусі і РФ працаваць журналістамі і ў школах», – перадае DW.

«Аўтарамі абедзвюх ініцыятыў было апазіцыйнае Нацыянальнае аб’яднанне. Адзін законапраект прадугледжваў забарону беларусам і расейцам выкладаць у латвійскіх школах Другі забараняў грамадскім СМІ заключаць дагаворы з грамадзянамі Беларусі і Расеі, гэта значыць працаваць з імі як з журналістамі. Дэпутат ад Нацаб’яднання Артур Бутанс нагадаў, што “адстаўных ваенных СССР, у тым ліку грамадзян Расеі” не прымаюць на працу ў ВС краіны. “Давайце ліквідуем такі ж абсурд у школах”, – заявіў ён. У Латвіі працаўладкаваны 214 настаўнікаў з Беларусі і РФ. Дэпутат ад кааліцыйнага “Новага Адзінства” Агіта Зарыня-Стуры расказала, што з імі абмяркоўвалі сітуацыю. Законапраект аб поўнай забароне працаваць Зарыня-Стуры назвала “палітычным пазіцыянаваннем”, а не “пошукам рашэння”. Законапраект аб СМІ таксама заблакіравала большасць», – перадае DW.

agliad presy_world_adbiuka ap_jk

Амерыканская разведка лічыць, што ядзерная эскалацыя з боку Расеі малаверагодная. Пры гэтым ЗША апасаюцца іншых мер уздзеяння. “Нядаўняе дазвол Джо Байдэна выкарыстоўваць ракеты ATACMS для ўдараў Кіева па расейскіх тэрыторыях не падвышае рызыкі ядзернага адказу. Але некаторыя чыноўнікі мяркуюць, што гэтае рашэнне падвяргае Злучаныя Штаты і іх амерыканскіх саюзнікаў іншай небяспекі. Напрыклад, мэтамі Расеі могуць стаць ваенныя аб’екты ў Еўропе”, – піша Bloomberg.

«Запуск Расеяй найноўшай балістычнай ракеты «Арэшнік» на мінулым тыдні стаў папярэджаннем Вашынгтону і яго еўрапейскім саюзнікам, але таксама не падвергнуў сумневу выснову, што такая эскалацыя малаверагодная. Зрэшты, шэраг чыноўнікаў захоўвае турботу з нагоды магчымых расейскіх адказаў. Яны мяркуюць, што страхі прымянення Масквой ядзернай зброі былі крыху перабольшаныя, бо расейскаму боку гэта не прынясе адчувальнай перавагі. Замест гэтага могуць быць іншыя варыянты адплаты. Напрыклад, Пентагон асцерагаецца нападаў на ваенныя базы ЗША, размешчаныя ў Еўропе. Еўрапейскія краіны таксама сталі нарошчваць вытворчасць боепрыпасаў і артылерыі, чакаючы найгоршага сцэнара. Ёй у любым выпадку давядзецца запоўніць прабел, калі Вашынгтон згорне ваенную дапамогу Украіне, якая моцна залежыць ад амерыканскіх ракет. Для параўнання: Расея можа выпусціць два артылерыйскія снарады на кожны ўкраінскі. Каб гарантаваць неабходную падтрымку без ЗША, 15 найбуйнейшым членам НАТА давядзецца падвоіць свае штогадовыя ваенныя інвестыцыі, прыкладна да $ 700 млрд.

Тым часам адміністрацыя адыходзячага прэзідэнта спрабуе зрабіць усё магчымае для Кіева. Джо Байдэн рыхтуе новы пакет дапамогі на суму звыш $720 млн. У яго ўвойдзе супрацьтанкавая зброя з уласных запасаў ЗША, у тым ліку наземныя міны, беспілотнікі, ракеты Stinger і боепрыпасы”, – пералічвае амерыканскае выданне.

agliad presy_world news_adbiuka zvanoch

Le Monde сцвярджае, што Парыж і Лондан вядуць актыўныя кансультацыі адносна адпраўкі сваіх войскаў ва Украіну. Лютаўская ідэя Макрона такім чынам не памерла і нават набыла актуальнасць.

«Нямеччына ў гэтых кансультацыях не ўдзельнічае, але сама дыскусія можа сыграць на руку канцлера Шольцу падчас будучай выбарчай кампаніі. Ідэя прамога ўдзелу ў вайне ва Украіне вельмі непапулярная – як у Францыі, так і ў Вялікабрытаніі. Але прэзідэнт Макрон, якому ўжо больш не трэба абірацца, і прэм’ер Стармер, які нядаўна выйграў выбары, могуць сабе дазволіць такія радыкальныя крокі. Не варта забывацца на тое, што Францыя і Вялікабрытанія з’яўляюцца ядзернымі дзяржавамі. У Нямеччыне ж ужо самі разважанні аб удзеле Бундэсвера ў вайне наводзяць жах на пераважную большасць грамадзян. Лідар хрысціянскіх дэмакратаў Фрыдрых Мерц хаця і настойвае на больш актыўнай падтрымцы Украіны, але будзе абыходзіць далікатную тэму адпраўкі войскаў бокам. А вось Шольц напэўна скарыстаецца ўдалым выпадкам: падчас датэрміновых выбараў 2005 года яго таварыш па сацыял-дэмакратычнай партыі Герхард Шродэр упіраў на тое, што Берлін не стаў удзельнічаць у амерыканска-брытанскай авантуры ў Іраку, і гэты манеўр прынёс яму вызначаны поспех. Шродэр, прайграў у выніку выбары, але толькі крыху саступіў хрысціянскім дэмакратам Ангелы Меркель. У Шольца гэты нумар наўрад ці пройдзе: апытанні прадказваюць сацыял-дэмакратам поўнае паражэнне ў лютым. І пакуль цяжка ўявіць, што канцлер зможа выправіць сітуацыю», – піша французскае выданне.

agliad presy_world_adbiuka ap_jk

Расейскі рубель трасе і ліхаманіць: з пачатку жніўня ён страціў амаль чвэрць свайго кошту, а ў мінулую сераду адзін долар ЗША ў нейкі момант прадаваўся за 115 рублёў. Затым курс расейскай валюты крыху аднавіўся, але агульная тэндэнцыя захоўваецца. Міланская Corriere della Sera дзеліцца наступнымі назіраннямі. «Складваецца ўражанне, што ўсе пазбаўляюцца ад рублёў і мала хто хоча трымаць на руках ‘валюту’ Уладзіміра Пуціна. Чуткі, якія даходзяць з глыбінь маскоўскай фінансавай сістэмы, гавораць аб тым, што ідзе сапраўднае паляванне за замежнай валютай – адзіным плацежным сродкам, які дазваляе закупляць тавары за мяжой. Валюты, мяркуючы па ўсім, кот наплакаў, пры гэтым усе імкнуцца пазбавіцца ад рублёў. Але гэта – толькі сімптом, а не першапрычына. Эканоміка відавочна запавольваецца, і нешта недзе ў пуцінскім царстве рыпіць і патрэсквае. Гучныя словы аб тым, што санкцыі абсалютна бескарысныя, магчыма, былі занадта паспешнымі», – піша італьянскае выданне.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя