BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Вынікі перазагрузкі

  • 126 чалавек загінулі на мяжы Беларусі з ЕЗ ад пачатку міграцыйнага крызісу
  • Фон дэр Ляен пераабрана: што далей?
  • Вынікі Саміту ЕПС
01.03.2022 Kuznica Granica polsko-bialoruska fot. Andrzej Skwarczynski

Са жніўня 2021 года на мяжы Беларусі з ЕЗ загінулі 126 чалавек, вынікае са справаздачы чатырох польскіх гуманітарных арганізацый. Галоўныя вывады з даклада апублікавала газета Wyborcza.
«Як вынікае са справаздачы, часцей за ўсё мігранты паміралі ад пераахаладжэння і знясілення ад працяглага знаходжання ў лесе. 11 цел знайшлі ў рэках, якія мігранты спрабавалі пераплысці. Яшчэ пяць чалавек загінулі ў аўтааварыях, калі спрабавалі ўцячы ад паліцэйскіх або пагранічнікаў. Як адзначаюць праваабаронцы, не ўсе целы ўдалося апазнаць, некаторыя з памерлых пахаваны ў безназоўных магілах. З 2021 года на граніцы Беларусі з ЕЗ працягваецца міграцыйны крызіс. У ЕЗ лічаць, што ён справакаваны беларускімі ўладамі, за што супраць іх былі ўведзены санкцыі. У выніку на мяжы Польшчы і Літвы з Беларуссю быў пабудаваны плот, яго даўжыня складае больш за 186 кіламетраў», – піша польскае выданне.


Уршуля фон дэр Ляен працягне сваю працу на пасадзе кіраўніка Еўракамісіі на працягу наступных пяці гадоў. Такое рашэнне было прынятае абсалютнай большасцю галасоў дэпутатаў Еўрапарламента (401 голас за) у мінулы чацвер. У сваёй перадвыбарнай прамове палітык ад ХДС, сярод іншага, заявіла, што прынятая забарона на аўтамабілі з рухавіком унутранага згарання будзе змякчэла за кошт унясення выключэнняў для аўтамабіляў на так званым электрапаліве, а таксама паабяцала ўзмацніць абарону знешніх межаў супольнасці. «Вынік перавыбрання некалькі зманлівы», – паказвае люблянская Dnevnik.
«Тое, што ёй удалося сабраць значна больш галасоў, чым чакалася, звязана найперш з геапалітычнымі абставінамі. Судзячы па ўсім, нягледзячы на ​​незадаволенасць самой фон дэр Ляйен, шматлікія парламентарыі кааліцыі, якая складаецца сягоння аж з чатырох груп, злічылі за належнае суняць свой гонар – і ўпадабалі прагаласаваць за стабільнасць. Большасць не зацікаўлена ў тым, каб у гэтыя крытычныя часы сутыкнуць Еўразвяз з вернага шляху ў выніку эгаістычнай кадравай каруселі некаторых персанажаў і з-за хаосу ў Бруселі садзейнічаць умацаванню тых сіл, якія яны маюць намер перамагчы: еўрапейскіх вельмі правых з цяперашнім старшынёй Рады ЕЗ Віктарам Орбанам на чале, а таксама Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа», – падкрэслівае харвацкае выданне.


На саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) новы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер выказаўся за збліжэнне з Еўразвязам. Па словах Стармера, вымаўленым ім у палацы Бленхейм, ён хацеў бы аднавіць повязі даверу і сяброўства, якія змацоўваюць тканіну еўрапейскага жыцця. «Асаблівую ўвагу Стармер мае намер надаць паляпшэнню англа-ірландскіх адносін», – з радасцю адзначае дублінская Irish Examiner.
«Два лідары Сайман Харыс і Кір Стармер дамовіліся праводзіць штогадовыя сустрэчы на вышэйшым узроўні і разам працаваць над шэрагам пытанняў, пачынаючы з тэмы Паўночнай Ірландыі – аж да адносін з ЕЗ і міграцыі. Гэта збліжэнне, якое было цяжка ўявіць пры нядаўніх лідарах – кансерватарах. У часы, калі прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін узмацняе напады на ўсходзе, а на Захадзе ўсё верагодней выглядае новае прэзідэнцтва Дональда Трампа, абнадзейвае той факт, што новы брытанскі лідар, падобна, шчыра адданы выбудоўванню ўзаемаадносін і ўмацаванню даверу з Ірландыяй і Еўропай», – заўважае ірландскае выданне.


Іспанская метэаслужба Aemet папярэдзіла аб тым, што ў канцы тыдня чакаецца першы ў гэтым годзе перыяд незвычайна гарачага надворʼя з максімальнымі тэмпературамі ў Андалусіі аж да 44 градусаў Цэльсія. Хваля невыноснай спякоты пракоціцца па ўсім паўвостраве, за выключэннем поўначы і паўночнага захаду. Іспанская прэса заклапочаная наступствамі – і патрабуе прыняцця адпаведных мер. Мадрыдская El País турбуецца аб працоўным людзе.
«Міжземнаморʼе адносіцца да рэгіёнаў, на якія змена клімату паўплывала больш за ўсё. Рэформа заканадаўства аб папярэджанні рызык, звязаных з выкананнем прафесійных абавязкаў, над якой прафсаюзы, працадаўцы і ўрад працуюць з лютага, павінна быць праведзена як мага хутчэй. І, вядома ж, закон павінен найстрога прымяняцца на практыцы – і перш за ўсё ў відах дзейнасці, звязаных з высокімі рызыкамі. Прафсаюзы заклікаюць да складання тэмпературных пратаколаў на прадпрыемствах і ўводзін зберагаючага графіка працы. Але і мала гэтага. Вызначэнне ступені шкоды, які наносіцца здароўю метэаралагічнымі зʼявамі, часам занадта субʼектыўна. Пры падрыхтоўцы рэформы заканадаўства гэты момант павінен быць прапрацаваны на аснове максімальна абʼектыўных параметраў», – піша гішпанскае выданне.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя