BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: З усіх бакоў

  • Польшча ўзмоцніць кантроль на беларускай мяжы
  • Сумесная абаронная палітыка ЕЗ: ці магчымая яна?

«Польшчу і Беларусь падзяляе мяжа працягласцю 418 км, а 186-кіламетровы плот цаной больш за 350 мільёнаў еўра падзяляе дзве краіны. Пасля таго, як прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на мінулым тыдні абвясціў, што яго краіна будзе далей ушчыльняць і ўмацоўваць сваю мяжу з Беларуссю, каб палепшыць унутрыеўрапейскую і агульную бяспеку, амбасадар Эстоніі ў Польшчы папярэдзіў пра небяспеку недаацэнкі намераў Расеі», – перадае еўрапейскае выданне Euronews.

«Паводле знешняй выведкі Эстоніі, Расея, хутчэй за ўсё, рэарганізуе свой ваенны патэнцыял праз тры-чатыры гады, і дадаў, што вельмі важна, каб Еўропа падтрымала Украіну, каб перамагчы расейскую агрэсіўную вайну. Эксперт па Расеі з Польскага інстытута міжнародных адносін Агнешка Легуцка заявіла Euronews, што Масква распаўсюджвае дэзынфармацыю пра ўсходніх членаў NATO , каб павялічыць падтрымку ваеннай мабілізацыі. Эстонія і Польшча мяжуюць з Расеяй, у той час як Польшча таксама мяжуе з Украінай, а таксама з Беларуссю, з якой яе мяжа складае 418 км. Поўныя 186 км мяжы ўмацаваны плотам, які быў узведзены для падзелу дзвюх краін і каштаваў больш за 350 мільёнаў еўра. На мінулым тыдні Туск паведаміў, што і Польшча, і Фінляндыя хочуць супрацоўнічаць з іншымі краінамі для ўмацавання сваіх межаў і абароны. Такім чынам, змена ўрада не азначае змены палітыкі ў дачыненні да Украіны. Нядаўна Польшча далучылася да так званага «ваеннага Шэнгену» — еўрапейскай ініцыятывы, накіраванай на ўпарадкаванне мабільнасці войскаў паміж краінамі-ўдзельніцамі. Пагадненне, падпісанае таксама Германіяй і Нідэрландамі, з’яўляецца адначасова жэстам салідарнасці з Украінай і канкрэтным крокам да паляпшэння еўрапейскай бяспекі. Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Анджэй Шэйна паведаміў Euronews, што Польшча прапануе сістэму кантролю перыметра на мяжы з Беларуссю з паваротнымі камерамі для назірання за перамяшчэннем мігрантаў. Лідары ЕЗ даўно абвінавачваюць Расею і Беларусь у спрыянні нелегальнай міграцыі праз яе межы ў якасці тактыкі «гібрыднай вайны», – адзначае еўрапейскае выданне.


У суботу споўніцца роўна два гады з пачатку поўнамаштабнай вайны Расіе супраць Украіны. Як ацэньваць вынікі апытанняў, паводле якіх усё меншая колькасць еўрапейцаў верыць у перамогу Украіны? «Вайна як быццам пачынаецца спачатку», – непакоіцца міланскі каталіцкі веснік Avvenire.

«Калі расейскае ўварванне пачалося з наступу ўздоўж чатырох ліній, а менавіта на поўначы ў напрамку Кіева, на ўсходзе ў напрамку Харкава, на поўдні з Крыма і на паўднёвым усходзе – на акупаваным Данбасе, то цяпер Украіна ўжо на працягу некалькіх дзён чакае паўтарэння гэтых кляшчоў. Магчыма, тут больш апасенняў, чым рэальнай небяспекі. Праблема ў тым, што зараз разглядаецца варыянт новага наступу на Кіеў і Харкаў. І межы становяцца фантомам, які неабходна ахоўваць. І ўсё гэта – у спалучэнні з рэзкім узмацненнем нападаў з паветра па ўсёй краіне з усё большай колькасцю нябачных ракет» і дронаў, якія СПА збівае цэлымі зграямі», – наракае італьянскае выданне.


У выпадку свайго перавыбрання старшыня Еўрапейскай камісіі Уршуля фон дэр Ляен мае намер увесці пасаду камісара па абароне і больш эфектыўна каардынаваць палітыку ўзбраення краін-членаў ЕЗ. Прычынай таму – расейская агрэсія і магчымае вяртанне Дональда Трампа ў Белы дом, што для Еўропы азначае новыя рызыкі. Прэса разважае пра тое, ці хопіць Еўразвязу сіл для стварэння ўласнага альянсу бяспекі. Парыжская газета Le Temps патрабуе ядзернага ўзбраення кантынента.

«Еўропа мусіць распрацаваць уласную стратэгію ядзернага стрымлівання. Украіна, якая адмовілася ад ядзернай зброі, якая заставалася ў яе пасля распаду СССР, вынесла жорсткі ўрок, сэнс якога ў тым, што адных толькі гарантый бяспекі недастаткова для таго, каб прадухіліць расейскі напад. Кожная краіна, якая валодае атамнымі электрастанцыямі і неабходным навуковым ноу-хау, у стане дастаткова хутка распрацаваць уласную ядзерную зброю. Францыя, да таго ж, магла б прапанаваць падзяліцца сваімі тэхналагічнымі ноў-хаў з іншымі еўрапейскімі краінамі. Гэтае ўзбраенне Еўропы можа здацца радыкальным, але і выклік, трэба сказаць, носіць экзістэнцыйны характар», – падкрэслівае французскае выданне.


На мінулым тыдні ў Турцыі, недалёка ад горада Эрзінджан ва ўсходняй Анатолі, на золатаздабывальнага рудніку адбыўся апоўзень. Як мінімум дзевяць працоўных аказаліся пахаваны пад зямлёй. Знайсці іх да гэтага часу не ўдалося. Золата ў рудніку здабываецца з дапамогай вымывання яго з пароды растворам цыяніду. З’явілася пагроза забруджвання вады ў рэгіёне. Такога роду трагедыя – не адзінкавая з’ява ў Турцыі», – са шкадаваннем адзначае стамбульская газета Karar.

«Няшчасныя выпадкі ў шахтах, безабароннасць насельніцтва перад паводкамі і прыроднымі катастрофамі , аварыі на чыгунках, бесперапынныя няшчасныя выпадкі на вытворчасці або караблі, якія немагчыма выратаваць. Той факт, што пры гэтым гінуць людзі, паказвае на халатнасць, неарганізаванасць і дрэнную тэхнічную аснашчанасць дзяржавы. Падобныя выпадкі могуць адбыцца ў любой краіне, але не ўсё ж адразу. У Турцыі яны ідуць ланцугом, часцяком са смяротным зыходам. Так што перад намі – злавесны ланцуг няўмелых усталёвак абсталявання, адсутнасць нагляду, ігнараванне памылак і фундаментальнае няўменне шанаваць чалавечае жыццё. І гэты ланцуг немагчыма разарваць», – піша турэцкае выданне.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя