Беларусь, як краіна, дзе людзі п’юць больш за ўсё алкаголю. Перамовы аб уступленні Украіны ў ЕЗ. Еўрапейскі шанец Малдовы. Падрабязнасці свежых матэрыялаў замежнай прэсы ў аглядзе Вольгі Сямашкі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) вядзе профілі краін з алкагалізмам для кожнай краіны свету. Зусім нядаўна ён змог атрымаць даныя са 171 са 194 (88%) дзяржаў-чальцоў. «Адна з мэт работы — скарачэнне шкоднага ўжывання алкаголю. А ў некаторых краінах гэта сур’ёзная праблема», – піша амерыканскі часопіс 24/7 Wall St.
«Асноўны паказнік ўжывання алкаголю – гэта «літры спажывання на душу насельніцтва ў год». Паводле Alcohol.org, краіна ў верхняй частцы спісу – гэта Беларусь з 14,4 літра. Такі ўзровень больш чым у паўтара раза перавышае ўзровень ЗША. Нацыя спрабавала ўхіліцца ад праўды статыстыкі. Аднак у той час як беларускі ўрад паспяшаўся абвергнуць апублікаваную СААЗ статыстыку, нацыянальныя антыалкагольныя праграмы былі рэалізаваны, каб знізіць узровень спажывання. За Беларуссю ідзе Літва — 12,9 літра, Грэнада — 11,9 літра, Чэхія — 11,8 літра. Для Францыі гэты паказчык таксама роўны 11,8. Недалёка адстае Расея — 11,5. Лічба ў ЗША складае 8,7 літра, займаючы 25-е месца сярод усіх вымераных краін. Лідарка ж спісу – Беларусь – знаходзіцца ва Усходняй Еўропе і не мае выхаду да мора. На яе заходняй мяжы — Польшча, Літва — на ўсходняй, Расея. Гэта на поўнач Украіны. Насельніцтва краіны складае 9,3 мільёна чалавек. Згодна з The World Factbook, Беларусь з’яўляецца адносна развітай эканомікай. ВУП на душу насельніцтва складае каля 19 тысяч даляраў. Гэта 91-е месца ў свеце. Даход адносна высокі, таму што краіна з’яўляецца цэнтрам вытворчасці. Дэмаграфічныя дадзеныя не кажуць пра тое, чаму ў некаторых краінах назіраецца шмат п’янства. Некаторыя з тых, хто ўзначальвае спіс, знаходзяцца ва Усходняй Еўропе. Аднак гэта ні пра што не сведчыць», – падсумоўвае амерыканскае выданне.
***
Еўрапейская прэса шырока абмяркоўвае рашэнне Еўразвяза пачаць з Украінай перамовы аб уступленні яе ў шэрагі супольнасці. Адпаведнае рашэнне было прынята на апошнім саміце ЕЗ у Бруселі. Каментатары асабліва занепакоеныя тым, што неабходная аднагалоснасць была дасягнута толькі таму, што прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у вырашальны момант пакінуў залу. Дацкая газета Jyllands-Posten вітае гэты крок.
«Рашэнне Еўразвяза пра тое, што Украіна – частка Еўропы і павінна ў канчатковым выніку вярнуцца ў еўрапейскую сям’ю, з маральнага і палітычнага пункту гледжання для ўкраінцаў – на вагу золата. Чым больш Украіна будзе прывязана да інстытутаў міжнароднай супольнасці, заснаванага на правілах, тым мацней яна будзе ў адносінах да Расеі. У цяперашні час ніхто так не цешыцца праблемам Украіны ў Вашынгтоне і Еўропе, як Пуцін. Пуціна падсілкоўваюць рознагалоссі на Захадзе. І занадта многія на Захадзе наіўна спрыяюць ягонай стрыманай гульні. Захаду час выконваць свае абавязацельствы», – падкрэслівае дацкае выданне.
***
Падчас свайго апошняга саміту Еўразвяз прыняў рашэнне пачаць перамовы пра уступленне ў супольнасць не толькі з Украінай, але і з Малдовай. Як лічаць аглядальнікі, гэта абумоўлена тым, што разам з Украінай ахвярай спроб дэстабілізацыі з боку Расеі з’яўляецца і гэта невялікая краіна, размешчаная ў Паўднёва-Усходняй Еўропе. «Шлях у Еўразвяз будзе доўгім», – падкрэслівае румынская служба Deutsche Welle.
«Рэспубліка Малдова – гэта найбяднейшая краіна Еўропы, якая мае нявырашаны сепаратысцкі канфлікт і расейскае акупацыйнае войска на мяцежнай тэрыторыі ў Прыднястроўі, роўна як і мноства карумпаваных службоўцаў у дзяржаўных органах. Усе гэтыя праблемы павінны быць вырашаны да 2030 года – года, да якога Майя Санд паабяцала ўступленне ў ЕЗ. Судовая рэформа ўжо ідзе поўным ходам, завяршыць яе плануецца ў 2024 годзе. Ставіцца мэта выгнаць карупцыянераў з сістэмы і заклікаць да судовай адказнасці тых, хто дзесяцігоддзямі раскрадаў краіну», – адзначае дацкае выданне.
***
Як і было заяўлена, Ізраіль працягнуў баявыя дзеянні супраць радыкальнай ісламісцкай групоўкі ХАМАС у сектары Газа – насуперак апошняй рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН. Пры гэтым салдаты Арміі абароны Ізраіля дапусцілі адну фатальную памылку: па непаразуменні былі застрэлены тры заложнікі, у кастрычніку захопленыя хамасаўцамі. «Ізраільскія салдаты, якія застрэлілі трох закладнікаў, парушылі прадпісанні Арміі абароны Ізраіля», – канстатуе турынская газета La Stampa.
«Праз некалькі гадзін роздумаў Ізраіль гэтым кароткім паведамленнем зняў з сябе ўсялякую адказнасць у гэтым балючым і сумным, а ў палітычным плане і вельмі няёмкім эпізодзе. У вайне, як кажуць, няма правілаў. Аднак у такой клаўстрафобнай вайне, якая ідзе цяпер у сектары Газа, вайне, якая 24 гадзіны ў суткі транслюецца ў прамым эфіры на экраны ўсяго свету, нават найменшы эпізод можа мець катастрафічнае глабальнае ўздзеянне. Чаго, магчыма, яшчэ не ўсвядомілі вайскоўцы старой школы і ізраільскі ўрад: з-пад іх кантролю выходзіць калі не сам канфлікт, то прапагандысцкая праца вакол яго – і адбываецца гэта зараз», – піша італьянскае выданне.
Агляд сусветнай прэсы падрыхтавала Вольга Сямашка.






