BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд прэсы: Згуртаванасць як закладніцтва

  • Cем’і палітвязняў у Беларусі спадзяюцца на лепшае пасля першых вызваленняў
  • Пуцін: удары высокадакладнай заходняй зброяй па тэрыторыі РФ будуць азначаць, што НАТА напрамую ўдзельнічае ў вайне
  • Як павысіць канкурэнтаздольнасць Еўразвяза?
Здымак ілюстрацыйны

«Дзмітрый Лукша нарошчваў мускулы, ламаючы камяні ў беларускім лагеры для зняволеных, адпраўлены на працу побач з асуджанымі за забойствы і кантрабанду наркотыкаў. Журналіст быў зняволены ў 2022 годзе і асуджаны на чатыры гады за рэпартажы пра масавыя пратэсты апазіцыі ў 2020 годзе і пазнейшы саўдзел яго краіны ў поўнамаштабным уварванні ва Украіну», – перадае BBC.

«Але Лукша толькі што быў вызвалены датэрмінова, адзін з некалькіх дзясяткаў палітвязняў, вызваленых гэтым летам у выніку серыі нечаканых амністый. Гэта дае надзею сваякам іншых, што наступныя вызваленні могуць адбыцца. Праваабарончая арганізацыя «Вясна» падлічыла, што за апошнія тыдні амніставана 78 палітвязняў. Многія з іх маюць сур’ёзныя захворванні, але не ўсе з іх. Крытэрыі датэрміновага вызвалення невядомыя. Як і ўсім, спачатку Дзмітрыю давялося прасіць афіцыйнага памілавання ў Лукашэнкі. Улічваючы чарговыя выбары ў наступным годзе, магчыма, ужо ў лютым, Лукашэнка спадзяецца на паляпшэнне іміджу: дзяржаўныя прапагандысцкія каналы прадстаўляюць амністыю як «гуманны» жэст «мудрага» лідара. Зміцер Лукша не ўпэўнены ў сапраўдных матывах і прычынах выбару: «Магчыма, тыя, хто пачынаў працэс, арышты, разумеюць, што зайшлі занадта далёка. Я не ведаю». Але ён кажа, што «20-30%» усіх зняволеных у турмах, дзе ён сядзеў, сядзелі па палітычных матывах .Яны пазначаны жоўтай біркай, прышытай да грудзей, так што іх лёгка заўважыць. Нечаканыя вызваленні даюць надзею сем’ям іншых зняволеных, у тым ліку сем’ям такіх вядомых зняволеных, як Марыя Калеснікава», – перадае ВВС.


«Нанясенне Украінай удараў высокадакладнай заходняй зброяй па тэрыторыі Расеі будзе азначаць, што краіны НАТА напрамую ўдзельнічаюць у вайне. Аб гэтым заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін», – піша расейскае незалежнае выданне Meduza.

«На думку Пуціна, самі ВСУ не ў стане наносіць такія ўдары – гэта можа адбыцца толькі пры выкарыстанні дадзеных са спадарожнікаў НАТА, якімі Украіна не мае. Акрамя таго, лічыць Пуцін, толькі вайскоўцы альянсу «могуць уносіць палётныя заданні ў гэтыя ракетныя сістэмы». «Калі мы гаворым аб рашэнні дазволіць нанясенне такіх удараў, гаворка ідзе аб тым, каб прыняць рашэнне аб тым, што краіны НАТА напрамую ўдзельнічаюць у ваенным канфлікце ці не», — кажа Пуцін. На думку Пуціна, калі рашэнне прымуць, гэта «зменіць саму сутнасць, прыроду канфлікту», і гэта будзе азначаць, што краіны НАТА ваююць з Расеяй. Пуцін раней ужо неаднаразова выказваў меркаванне, што фактычна краіны НАТА ўдзельнічаюць у вайне. Раней краіны Захаду не дазвалялі Украіне наносіць удары па міжнародна прызнанай тэрыторыі Расеі высокадакладнымі дальнабойнымі сістэмамі, якія яны пастаўляюць Кіеву. Аднак па выніках візіту кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі Дэвіда Лэмі і дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкена, верагодна, Лондан зняў такое абмежаванне – афіцыйна гэта не паведамлялася, аднак са спасылкай на крыніцы аб гэтым напісала газета The Guardian. Блінкен падчас візіту намякнуў, што ЗША могуць зняць забарону на аналагічнае выкарыстанне ATACMS», – адзначае расейскае незалежнае выданне.


У панядзелак былы кіраўнік Еўрапейскага цэнтральнага банка Марыё Драгі прадставіў стратэгію развіцця эканомікі Еўрасаюза, распрацаваную па даручэнні кіраўніка Еўракамісіі Уршулі фон дэр Ляен. Як гаворыцца ў дакладзе, для таго каб Еўрасаюз змог вытрымаць канкурэнцыю з боку ЗША і Кітая, неабходна рабіць стаўку на інавацыі, збочыць бюракратычныя перашкоды, а таксама ажыццяўляць інвестыцыі – як прыватныя, так і дзяржаўныя. Мадрыдская El País знаходзіцца пад уражаннем ад маштабаў плана.

«Не прайшло і сутак, як міністры Германіі і Нідэрландаў ужо заявілі аб сваіх пярэчаннях – і перш за ўсё, наконт абагульнення даўгоў. Магчыма, другому складу Еўракамісіі пад кіраўніцтвам Уршулі фон дэр Ляйен варта ўспрыняць гэтую перасцярогу як стымул. Не выключана, што будзе знойдзены эквівалент знакамітай фразе Драгі, вымаўленай ім у 2012 годзе: «у што б там ні стала». І такім эквівалентам мог бы стаць маштабны інвестыцыйны план, за якім стаялі б не толькі лічбы, але нешта большае: у выпадку (малаверагоднай) згоды Берліна гэта стала б новым нараджэннем Еўразвяза», – канстатуе гішпанскае выданне.


Паводле першых апытанняў па слядах тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Камалы Харыс і Дональда Трампа, пераможцай двубоя грамадзяне прызналі Харыс. Абмяркоўвалася і роля, якую адыгралі тэлевядучыя, якія на лёце выкрывалі недакладнасць некаторых заяў Трампа – напрыклад, аб законах аб абортах або злачыннасці сярод мігрантаў. France Inter прынамсі адзначае наступнае:

«Ні Дональд Трамп, ні Камала Харыс не прыўнеслі новых аспектаў па Украіне, а таксама сектару Газа. Дональд Трамп, не раскрываючы нават найменшых падрабязнасцей, у чарговы раз заявіў, што, маўляў, вырашыць гэтыя два найбуйнейшыя крызісы на працягу 24 гадзін – яшчэ да таго, як пераступіць парог Белага дома. Але якім, пытанне, чынам? Тут мы напэўна маем справу з самаўпэўненасцю, уласцівай такога роду “ўсемагутным” дзеячам, паводле логікі якіх дастаткова адной толькі іх прысутнасці – і ўсё вырашыцца. Гэтага мала – і падобны падыход выклікае трывогу. Камала Харыс, у сваю чаргу, працягне падтрымліваць Украіну, а ў адносінах да Ізраілю яна выказала сярэднюю пазіцыю: права на самаабарону – так, але вайна павінна спыніцца, а палестынцы маюць права на ўласную дзяржаву. Як жа Харыс дасягне таго, чаго не змог зрабіць Байдэн? Гэтага яна не паведаміла, паколькі, па-за ўсякім сумневам, адказу на гэтае пытанне ў яе няма», – адзначае France Inter.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя