Агучаная пазіцыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях санкцый і патэнцыйнага вызвалення палітвязняў.

У кантэксце кансультацый па вызваленні палітвязняў Кабінет заяўляе наступнае:
1. Рэжым Лукашэнкі павінен поўнасцю спыніць палітычныя рэпрэсіі.
2. Рэжым Лукашэнкі павінен вызваліць усіх палітычных вязняў і спыніць іх пераслед, адмяніць незаконныя прысуды.
3. Палітычная і грамадская дзейнасць, праца незалежных СМІ павінны быць цалкам дэ-крыміналізаваныя. У Рэспубліцы Беларусь павінна быць адноўленае дзеянне прававой сістэмы, якая забяспечвае належную павагу да правоў чалавека.
4. Пры выкананні вышэйзгаданых умоў частка санкцый ЗША можа быць паэтапна прыпынена, каб пераканацца ў тым, што рэжым належным чынам выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы.






