Міністэрства інфармацыі Беларусі папоўніла спіс “экстрэмісцкіх” матэрыялаў. У яго ўнесены акаўнт у сацсеткі Х, які належыць паслу па асобых даручэннях МЗС Літвы Асце Андрыяускене.

Яна з’яўляецца спецпрадстаўніком па Беларусі, у тым ліку працуе з дэмакратычнымі сіламі. Рашэнне аб прызнанні яе інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкай” прыняў суд Цэнтральнага раёна Менска 21 лістапада. Таксама спіс папоўнілі:
– Instagram-акаўнт артысткі Светы Бень («sveta.ben»),
– Старонка «МХД – Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты» ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі» і некаторыя іншыя матэрыялы.






