BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя памяці на Замкавай плошчы Варшавы

На Замкавай плошчы Варшавы ля помніка Катыньскім ахвярам сабраліся беларусы, каб ушанаваць памяць бязвінна забітых і закатаваных ахвяраў нацызму і сталінізму. У акцыі, арганізаванай Рухам салідарнасці «Разам», прынялі ўдзел не толькі беларусы Варшавы, прыехалі беларусы з Вільні і нават Амерыкі, прыйшлі палякі і татары. Была абвешчана хвіліна маўчання, да помніка ускладзены кветкі і запалены знічы.

Акцыя памяці на Замкавай плошчы Варшавы.
Акцыя памяці на Замкавай плошчы Варшавы.

У сваіх прамовах людзі асудзілі тэрор не толькі мінулага веку, але і сучасны, – гаворыць былі палітвязень Алег Кулеша:

– Я палітвязень, які адбыў свой тэрмін і знаходжуся ў прымусовай дэпартацыі. Мяне гэта непасрэдна тычыцца. Якая розніца, калі гэта ГУЛАГ, якая розніца ў якім ён выглядзе. Уся справа ў тым, што мы так жывем, людзі зараз у Беларусі жывуць непасрэдна так, як апісана ў кніге Францішка Аляхновіча «У капцюрох ГПУ». Дарэчы, калі чытаў гэты твор у калоніі, мяне траска брала, таму што я не мог разумець, ці гэта было 120 гадоў таму, ці зараз са мной адбываецца. Усё адзін да аднаго.

Паводле Алега Кулешы, гэты дзень нагадвае пра неабходнасць абараняць дэмакратыю, прававую дзяржаву і правы чалавека, каб падобныя трагедыі скончыліся і ніколі больш не паўтараліся.

Акцыя памяці на Замкавай плошчы Варшавы.
Акцыя памяці на Замкавай плошчы Варшавы.
Акцыя памяці на Замкавай плошчы Варшавы. Выступае Вячаслаў Сіўчык.

Беларускае Радыё Рацыя