У нядзелю, 22 лютага, беларуская дыяспара Беластока запрашае на акцыю ”Разам супраць расейскай агрэсіі” з нагоды гадавіны пачатку вайны Расеі супраць Украіны.

Акцыю ладзяць Беларуская дыяспара ў Беластоку і Фонд Тутака. Мітынг пачнецца а 16:00 на плошчы Рынак Касцюшкі, каля помніка Юзэфу Пілсудскаму.
Арганізатары хочуць падкрэсліць, што Украіна не адна, падзякаваць украінскім жаўнерам і грамадству за абарону Еўропы, а таксама прадэманстраваць салідарнасць беларусаў, палякаў і ўкраінцаў у супрацьстаянні агрэсіі. Каб нагадаць: агрэсія не стане нормай.
Арганізатары






