BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Актывіст Алесь Крот прызнаўся ў супрацоўніцтве з КДБ

19 кастрычніка 2023 года ў доме актывіста Алеся Крата супрацоўнікі КДБ зрабілі ператрус,затым адвезлі на допыт і ў той жа дзень падчас допыту ён падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве.

Пра гэта Алесь расказаў у інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”. Алесь раней узначальваў прафсаюзную групу “Студэнцкая рада”, Беларускую нацыянальную моладзевую арганізацыю “РАДА”, а таксама некаторы час быў прадстаўніком моладзевага крыла Беларусі ў ААН.

Агулам, па яго словах, было дзе сустрэчы з супрацоўнікам КДБ, якога цікавіла найперш магчымасць удзелу ў мерапрыемствах Офіса Ціханоўскай, Каардынацыйнай Рады ды іншых структур. Праз месяц хлопцу ўдалося выехаць з Беларусі. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы і вырашыў агучыць інфармацыю пра вярбоўку.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: newbelarus.vision