У грузінскім Батумі жыве некалькі тысяч беларусаў, якія вымушана пераехалі ў гэту краіну пасля падзеяў 2020 года ў Беларусі. У Грузіі 26 кастрычніка 2024 году адбудуцца парламенцкія выбары.

Ці адчуваюцца выбары на вуліцах Батумі, распавядае беларускі актывіст Зміцер «Зух»:
-Даволі ціха ў гэтым плане ўсё. Праяўляецца толькі ў тым, што ў некаторых партый і кааліцый вонкавая рэклама з’яўляецца то тут, то там. Днямі заехаў Іванішвілі сюды са сваім выступам і канцэртам. У прынцыпе больш нічога не бачыў. Як мінімум у плане вулічнай агітацыі не бачна, не чутно нічога. Толькі бачу, што часам яны з’яўляюцца ў сацсетках.
Зміцер жыве ў Грузіі больш за год, актыўна ўдзельнічае ў беларускіх і ўкраінскіх акцыях, таксама вядзе свой невялічкі ютуб-канал.
Беларускае Радыё Рацыя