BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Дунда: Адна з задач Украіны і вызваленне Беларусі

Міжнароднае экспертнае выданне Carnegie Politika днямі апублікавала матэрыял пра тое, што перамога Трампа — шанец для Лукашэнкі пазбавіцца ад цяжару «непаціскання рукі» у свеце. І дапаможа яму выйсці з ізаляцыі пры новым прэзідэнце ЗША мажлівыя мірныя «менскія» перамовы па вайне ва Украіне.

Сітуацыю каментуе Народны дэпутат ад партыі «Слуга народа», сябра Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады Алег Дунда:

РР: Вайна ва Украіне ідзе ўжо тысяча сёмы дзень. На ваш погляд, на якой стадыі цяпер знаходзіцца вайна? Ці магчыма зараз спыненне вайны праз пагрозу падвойнай эскалацыі з абодвух бакоў прымянення ядзернай зброі? Ці напрыклад як Трамп абяцаў, спыніць за адзін дзень?

– Ну, у нас працягваецца вайна ў стылі Першай сусветнай у тым ці іншым выглядзе. Адзінае адрозненне заключаецца ў тым, што падчас Першай сусветнай вайны бакі былі больш-менш раўнамернымі па рэсурсах, асабліва на Захадзе. У нашым жа выпадку Расейская імперыя пакуль перамагае і павольна прасоўваецца, хоць вельмі малымі крокамі, выдаткоўваючы велізарныя рэсурсы.

– Фактычна, нам неабходна ў кароткія тэрміны ўдасканаліць ваенныя тэхналогіі і, як адзначыў Залужны, перайсці да робатызаванай вайны і вялікай тэхналагічнай рэвалюцыі. Хто хутчэй яе правядзе, той і пераможа. Што датычыцца вашага пытання пра завяршэнне вайны за адзін дзень — гэта немагчыма.

– Цягам апошніх 30 гадоў пасля распаду савецкай імперыі назапасілася шмат праблем і супярэчнасцей, якія палітыкі адкладалі, каб перадаць наступным пакаленням. Таму няма значэння хто прэзідэнт ЗША, хто прэзідэнт Украіны, гэтая вайна не завершыцца, пакуль гэтыя праблемы не будуць вырашаны і не будзе ўсталявана новая сістэма бяспекі ў свеце. Такое ўжо адбывалася падчас Першай і Другой сусветных войнаў, і цяпер мы бачым тое ж самае. Што да Трампа, то ён можа мець шмат жаданняў, але тут “танчыць” трэба мінімум удвум, а то і больш, і самастойна нічога зрабіць немагчыма.

– Што датычыцца выкарыстання ядзернай зброі, гэта абсалютна немагчыма з простай лагічнай прычыны. Вага Расійскай імперыі ў свеце трымаецца на наяўнасці вялікіх запасаў ядзернай зброі. Іншага ўплыву на свет у іх няма. У выпадку выкарыстання ядзернай зброі Расея страціць сваё значэнне, бо іншыя дзяржавы таксама пачнуць узбройвацца. Гэта прывядзе да глабальнай гонкі ядзерных узбраенняў, у якой Масква ўжо не зможа дамінаваць. Медзведзеў нядаўна казаў, што гэта асэнсавана ў Крамлі. Арабскія краіны таксама далі зразумець, што не падтрымаюць Расею, калі яе дзеянні адкрыюць магчымасці для Ірана выкарыстоўваць ядзерную зброю.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

З “Госцем Рацыі» – Народным дэпутатам ад партыі «Слуга народа», сябрам Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады Алегам Дундам, камунікавала Вольга Сямашка.

Беларускае Радыё Рацыя