BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Дунда: Дэмакратычныя сілы Беларусі пакуль без стратэгіі

На рэгіянальным форуме бяспекі «Шлях да волі», які прайшоў 25 сакавіка ў Кіеве, беларускія дэмакратычныя сілы прадэманстравалі сваю прысутнасць і прынялі дэкларацыю, якая вызначае асноўныя прынцыпы іх дзейнасці.

Фота: uatv.ua

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Алег Дунда адзначае, што гэтага пакуль мала, каб паказаць рэальны патэнцыял, што ўплывае і на ўспрыманне Палка Каліноўскага:

-Полк Каліноўскага – яны ваююць. Полк Каліноўскага без палітычнага крыла, без таго плану змены рэжыму і ўлады ў Беларусі, ён будзе часткай узброеных сіл Украіны без патэнцыялу, што тычыцца нацыянальна-вызвольнай барацьбы ў Беларусі.

Дунда таксама падкрэсліў, што ў сувязі з адсутнасцю выразнай стратэгіі беларускіх дэмакратычных сіл пытанне прызначэння спецыяльнага прадстаўніка па Беларусі застаецца падвешаным і залежыць ад далейшага фармавання гэтых структур і выпрацоўкі стратэгіі ў бок Беларусі.

Па словах Дунды, форум «Шлях да волі» паказаў прызнанне існавання беларускіх дэмакратычных фармаванняў, аднак іх рэальны ўплыў на палітычную будучыню краіны пакуль абмежаваны.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя