BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Дунда: Пакажыце сілу, і вакол моцных будуць гуртавацца

Падчас Форуму Астрожскіх у Кіеве дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны ад партыі «Слуга народа» Алег Дунда заклікаў беларускія дэмакратычныя сілы да больш рашучых дзеянняў, згуртаванасці і падкрэсліў, што міжнародная падтрымка залежыць ад таго, наколькі суб’ектна і моцна яны будуць выглядаць:

– Асноўная праблема, якая зараз ёсць у беларускіх рухах і апазіцыі, якая не дае рухацца далей, якая фактычна перашкаджае супрацы з Украінай, – тое, што яны ніяк не могуць вызначыцца хто яны, каб прапагандаваць сябе як якісьці суб’ект. Тое, што я пабачыў, большасць выступоўцаў на кожных форумах гавораць пра тое ж самае, нічога не мяняецца. Пакажыце сілу, і вакол моцных будуць гуртавацца.

Украінскі дэпутат падкрэсліў, што Беларусь у вачах Кіева цяпер успрымаецца як працяг Масквы, і менавіта таму свет абачліва паступае з беларускімі структурамі, стараючыся «не злаваць Лукашэнку». Ён таксама адзначыў, што будучая роля Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы будзе залежаць ад таго, ці здольныя беларусы паказаць, што рэжыму ёсць альтэрнатыва, якая мае волю і рэсурс для барацьбы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Форума.