У Літве завяршыўся 12-ы Форум свабоднай Расеі. Праціўнікі Пуціна казалі пра тое, што перашкаджае Кіеву перамагчы, і ўспаміналі Аляксея Навальнага. Большасць удзельнікаў форуму прыйшло да высновы: адзіны спосаб аднавіць мір – нанесці Расеі поўную паразу на фронце.

Мы пагутарылі з удзельнікам Форуму, народным дэпутатам Украіны Алегам Дундам, пра тое, чым расейская апазіцыя адрозніваецца ад украінскай і ці можа яна сапраўды дапамагчы Украіне; ці варта выгнаннікам з Беларусі і Расеі чакаць на перамогу Украіны:
РР: Раскажыце пра Вашае ўражанне ад Форуму Вольнай Расеі, які адбыўся ў Вільні. Вы бачылі, як выглядае расейская апазіцыя. Ці падобная яна да ўкраінскай?
– Яны розныя. Украінская апазіцыя і ўкраінскія актывісты заўсёды былі ў больш пра актыўнай пазіцыі. Яны былі гатовыя змагацца за сваю краіну, за сваё разуменне будучага краіны. Расейская апазіцыя, як яна цяпер выглядае, больш падобная на белаэмігранцкую гвардыю пачатка 20 стагоддзя, якая сядзела ў Парыжы, у Берліне, нешта марыла, але фактычна мала што магла. Нават інакш: мала што прабавалі зрабіць, каб змяніць сітуацыю. Гэта больш такі філасоўска-летуценны стан.
РР: Такім чынам па выніках Форуму атрымалася пераўзысці такі ўзнёсла-марны стан, і знайсці далейшыя шляхі, па якім расейская апазіцыя была бы ў стане сапраўды дапамагаць Украіне?
– Гэты форум быў важны. Не дзякуючы а насуперак. Не дзякуючы пазіцыі арганізатара Форуму, а дзякуючы сённяшняй сітуацыі. Маецца на ўвазе забойства Навальнага, у кожным выпадку гэта забойства. Няважна, як гэта сталася, але гэта забойства. І фактычна гэтае забойства паставіла расейскую апазіцыю незалежна ад таго, дзе яна знаходзіцца, за мяжой ці ў Расеі, перад дылемай: а што далей, і што рабіць? Стала зразумела, што як было раней ужо быць не можа. Гэта як Украіна 24 лютага 2022 года.
– Як раней быць не можа, павінна быць іншае, нешта больш радыкальнае. То бок людзі або радыкалізуюцца або займаюць больш пра актыўную пазіцыю. Альбо пераходзяць у стан абывацеля і перастаюць наогул гэтым займацца. На гэтым Форуме яго ўдзельнікі павінны былі для сябе гэтую дылему вырашыць.
– Тое што я бачу па гэтым Форуме, яны хутчэй за ўсё будуць прабаваць схапіцца за час перад забойствам Навальнага, прабаваць захаваць гэты статус-кво, немагчымы статус-кво, які быў да гэтага, то бок яны будуць павінны з кожнай палітычнай апазіцыйнай мапы Расеі. Што тычыцца дапамогі Украіне, то давайце шчыра прызнаем тое, што расейскай апазіцыя не настолькі магутная і не маю столькі рэсурсаў, каб глабальна дапамагчы Украіне ў гэтай вайне. Для расейскай апазіцыі дапамога Украіне гэта больш паказаць сваю праеўрапейскую і пра дэмакратычную пазіцыю.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
З «Госцем Рацыі» – народным дэпутатам Украіны Алегам Дундам, камунікавала Вольга Сямашка.
Фота Алега Дунды
Беларускае Радыё Рацыя






