BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Гайдукевіч заявіў, што будзе балатавацца ў прэзідэнты

Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч у эфіры «Першага інфармацыйнага» заявіў, што пойдзе кандыдатам у прэзідэнты.

Два дні таму Гайдукевіч заявіў, што яго партыя будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах. Але не казаў, ці будзе ён сам балатавацца.

На мінулых выбарах Гайдукевіч зняўся, заявіўшы, што ён «не прастытутка», і заклікаў галасаваць за Лукашэнку. Прэзідэнцкія выбары пройдуць 26 студзеня 2025 года.

Беларускае Радыё Рацыя