BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Сцяпанаў: Расейцы стаміліся ад вайны і дыктатуры

Ці стаміліся расейцы ад вайны? Ці хочуць яны пачуць ад кіраўніцтва краіны пра мірнае завяршэнне баявых дзеянняў?

Фота: Alestr PhotoRu / Facebook

Пуцінскі рэжым з аднаго боку ваюе ва Украіне, з іншага залежыць ад настрояў патэнцыйных выбарцаў, – сваімі меркаваннямі дзеліцца расейскі палітык, былы кіраўнік штаба Аляксея Навальнага ў Маскве Алег Сцяпанаў:

-Я думаю, галоўнае пачуццё для расейцаў, як у Расеі, так і для тых, хто вымушаны быў з’ехаць, гэта стомленасць ад вайны, гэта стомленасць ад дыктатуры, гэта жаданне вярнуць усё ў нейкую кропку назад. У людзей, у залежнасці ад таго, наколькі яны ўцягнутыя ў палітычныя працэсы, гэтыя кропкі адрозніваюцца. Пры гэтым я зараз не бачу нейкага вялікага разумення таго, як гэта можна зрабіць. Бо пасля таго, як Пуцін “пераназначыўся”, ёсць пэўная апатыя. Але я бачу таксама, што ў розных гарадах пачынаецца рух у бок падрыхтоўкі да новых электаральных падзей. Напрыклад, у Маскве гэта выбары ў Масгардуму, якія таксама праходзяць абсалютна неканкурэнтна. У іх няма магчымасці для ўдзелу незалежных кандыдатаў. Аднак ёсць жаданне выйсці, выказацца і дайсці да шырокай аўдыторыі і выкарыстаць гэтыя так званыя выбары як спосаб пратэсту і зносінаў з шырокай аўдыторыяй.

Днямі кіраўнік Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін заявіў, што ніякай новай хвалі мабілізацыі ў краіне не плануецца, паколькі ў гэтым проста няма неабходнасці. Тым самым падыграў схаваным антываенным настроям.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя