
Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся 25 траўня і працягнуцца тры дні — да апоўначы 27 траўня. Першыя вынікі аб’явяць не пазней за 29 траўня. У выбарах удзельнічаюць 11 выбарчых спісаў.
На выбарах ужо прагаласавалі больш за тры тысячы чалавек, паведамілі ў прэс-службе Каардынацыйнай рады.
Паводле старшыні выбарчай камісіі, працэс галасаваньня ідзе роўна — у сярэднім камісія атрымлівае адзін голас у тры хвіліны. Паводле яе, за ўвесь дзень камісія не зарэгістравала ніводнай падазронай спробы зарэгістравацца ці прагаласаваць. Людзі, якія знаходзяцца ўнутры краіны, могуць прагаласаваць на спэцыяльна створанай для гэтага вэб-старонцы, але ў Беларусі сайт адчыняецца толькі праз VPN. Ужо ў першы дзень галасаванння адбылася DoS-атака на плятформу для галасавання і ёсць праблемы з VPN у Беларусі.
***
Паводле стану на 13-ю гадзіну, на выбарах ужо прагаласавалі больш за тры тысячы чалавек, паведамілі ў прэс-службе Каардынацыйнай рады. Галасы на выбарах у Каардынацыйную раду паступілі з 12 краінаў, распавяла «Люстэрку» старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька.
«Самыя актыўныя — Польшча і Літва, на трэцім месцы Грузія, — распавяла яна. — Таксама прагаласавалі беларусы з Францыі, Гішпаніі, Грэцыі, Італіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Вялікай Брытаніі, Злучаных Штатаў і Канады». Паволе Алены Прыходзькі, галасы з Беларусі таксама паступаюць, хоць у сістэме ня бачная іх колькасць.
***
За першы дзень выбараў у Каардынацыйную раду прагаласавалі амаль дзве з паловай тысячы беларусаў.
Старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька звярнулася да выбаршчыкаў з Беларусі захаваць асцярожнасць:
– Нагадаем яшчэ раз, для вашай бяспекі калі ласка не карыстайцеся ніякімі спасылкамі, якія вам дасылаюць у чатах ці тэлеграм-каналах, або прыватныя асобы. карыстайцеся толькі афіцыйнымі спасылкамі, якія знаходзяцца на сайце Каардынацыйнай рады альбо ў афіцыйным тэлеграме Каардынацыйнай рады. Яшчэ раз заклікаю вас, калі ласка дбайце пра вашую бяспеку, бо да нас ужо прыходзяць паведамленні пра тое, што ў Беларусі па беларускіх чатах рассылаюцца спасылкі з заклікам да галасавання. Выбарчая камісія і Каардынацыйная рада не мае ніякага дачынення да гэтых спасылак, мы не займаемся ніякай рассылкай, як ёй не займаецца ніхто з выбарчых суб’ектаў. Калі ласка дбайце пра сябе і сваю бяспеку ды галасуйце. Наша возьме. Жыве Беларусь!
Паводле Алены Прыходзькі, галасы з Беларусі таксама паступаюць, хоць у сістэме не бачная іх колькасць. Людзі, якія знаходзяцца ўнутры краіны, могуць прагаласаваць на спецыяльна створанай для гэтага вэб-старонцы, але ў Беларусі сайт адчыняецца толькі праз VPN, які хавае сапраўднае месцазнаходжанне карыстальніка сэрвісу. Ужо ў першы дзень галасавання адбылася DoS-атака на платформу для галасавання і праблемы з VPN у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя