
Ідзе апошні дзень галасавання ў КР. Пра хаду выбараў распавядае старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:
– На дадзены момант прагаласавала больш за 5300 чалавек. Галасаванне працягваецца. Мы бачым як змяняюцца лічбы. У прынцыпе галасаванне ідзе роўна і ў нас не было пікавых значэнняў, парушэнняў. Напрыклад, у нас ёсць такія транзакцыі, якія сістэма вызначае, як рызыкоўныя. Яны звязаныя з фальсіфікаванымі дакументамі або са спробамі чалавека прагаласаваць двойчы, спробай адной асобай прагаласаваць па розных дакументах.
Таксама Алена Прыходзька пацвердзіла, што час для галасавання не будзе працягнуты на большы, хаця такія запыты і паступалі ў вуснай і пісьмовай форме ў выбарчую камісію ад кандыдатаў.
Самы просты і бяспечны спосаб прагаласаваць – праз вэб-версію ў рэжыме інкогніта. Ён не пакідае ніякіх слядоў.
Прамая спасылка: storage.googleapis.com/nbvoting/index.html
Беларускае Радыё Рацыя