28-га траўня былі абвешчаны вынікі выбараў у Каардынацыйную раду 3-га склікання.

Пра наступныя крокі кампаніі, кажа старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:
-Так, выбары адбыліся. Да тэхнічнага боку ў нас няма пытанняў. Агулам за ўсе дні галасавання прагаласавалі 6 723 чалавекі. Трэба будзе зацвердзіць канчатковыя вынікі. Да 30-га мы свае справаздачы зробім, трэба сабраць справаздачы ад міжнародных назіральнікаў. З намі працуе франка-нямецкая група парламентарыяў. Будзе працаваць са скаргамі, якія, магчыма, могуць быць. Цалкам кампанія адбылася. Мы задаволеныя тым, як яна прайшла.
Па словах Алены Прыходзька, канчатковыя вынікі выбараў ў Каардынацыйную раду 3-га склікання будуць вядомы да пачатку кадэнцыі выбранага органа – 15 чэрвеня.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






