14 чэрвеня ў Беларускім Доме Варшавы прайшоў чарговы замежны сойм Руха Салідарнасці «Разам». Прысутнічалі каля 20 чалавек у Беларускім Доме Варшавы, а таксама сябры Руху па анлайн-трансляцыі з Нямеччыны, Амерыкі, Ізраіля і Бельгіі.

Галоўныя пытанні Сойма – абмеркаванне сітуацыі з беларускімі палітвязнямі, агляд палітычнай сітуацыі і іншыя.
Гаворыць сустаршыня Руха Алена Талстая:
– Быў прыняты зварот да Сейма і кіраўнікоў фракцый Рэспублікі Польшча з прапановай правесці пасяджэнне па пытанню рэпрэсій у дачыненні да польскай меншасці ў Беларусі. Прынята заява, якая гучыць, што ігнараванне міжнароднай супольнасцю лукашэнкаўскага тэрору супраць беларусаў можа прывезці да Трэцяй сусветнай вайны. І абранае кіраўніцтва Руху Салідарнасці «Разам».
На сойме была агучана аб´ява пра вечар памяці беларускага героя 13 ліпеня Міколы Ільіна, які загінуў на Данбасе пяць гадоў таму.
Цалкам матэрыял:









Беларускае Радыё Рацыя