Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” абмяркоўвалася тэма так званых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2025 годзе, хаця ўлады Беларусі іх могуць абвесціць і напрыканцы 2024 года. Якую стратэгію абраць – байкот ці галасаванне супраць усіх? І як працаваць з людзьмі ў Беларусі ў гэты час?
Госця Рацыі – прадстаўніца блоку “Сумленныя людзі” ў Каардынацыйнай радзе Алена Жываглод распавядае нашай карэспандэнцы Таццяне Смоткінай.
РР: Выбары 2025 года ўсе чакаюць з нецярпеннем. Некаторыя думаю, што можа штосьці змяніцца ў наступным годзе. А ў некаторых больш песімістычная думка. На ваш погляд, зменіцца штосьці, ці не, і як “Сумленныя людзі” рыхтуюцца да гэтай даты?
Алена Жываглод: Трэба разумець што, калі мы кажам, ці зменіцца ўлада, то Лукашэнка не дапусціць таго, каб адысці з пасады. І калі нават ён прыдумае нейкую канфігурацыю, то ў гэтым кантэксце не варта адносіцца да падзеі, дзе будзе ўлічана воля людзей. Гэта першае.
Другое. Пазіцыя “Сумленных людзей” і мая асабістая ў тым, што працаваць з так званымі выбарамі трэба як з магчымасцю пракамунікаваць з беларусамі, якія падвяргаюцца прапагандзе. У гэтым сэнсе мы не атрымаем хуткіх зменаў, але мы можам паціху мяняць адносіны маладога пакалення да таго, што Лукашэнка называе выбарамі, а мы называем імітацыяй выбараў. Гэта другое.
Трэцяе. Мне здаецца важна быць гатовымі да хуткай змены сітуацыі. І ў гэтым сэнсе важна не байкатаваць, не ігнараваць, а трымаць кантакт, камунікацыю з беларусамі. Мы бачылі гэта, калі быў так званы рэферэндум 2022 года. Пачалося поўнамаштабнае ўварванне расейскіх войскаў ва Украіну. І мы, праводзячы кампанію супраць выбараў, змянілі ўнутраны наратыў, мы памянялі яго на «Не вайне!». І людзі выйшлі на ўчасткі з пратэстным галасаваннем, прычым акрамя таго, што яны былі супраць дзейнасці рэжыму, яны выказалі свой пратэст і вайне. Такія тры пункты.
Адказваючы на пытанне, зменіцца ўлада ці не, ці выберам мы новага прэзідэнта – на жаль, не выберам, калі гэта будзе не сам Лукашэнка, то гэта будзе ўсё роўна працяг яго дыктатуры.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя