BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Прэзідэнтам Літвы

15 снежня ў Вільні лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, праваабаронца Алесь Бяляцкі, які 13 снежня быў вызвалены з турмы і прымусова дэпартаваны ў Літву, і Святлана Ціханоўская сустрэліся з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам

Алесь Бяляцкі, Гітанас Наўседа і Святлана Ціханоўская
Алесь Бяляцкі, Гітанас Наўседа і Святлана Ціханоўская

Падчас сустрэчы прэзідэнт Літвы падкрэсліў мужнасць і непахіснасць Алеся Бяляцкага, адзначыўшы, што ягоная вытрымка, маральная сіла і адданасць абароне чалавечай годнасці з’яўляюцца прыкладам і крыніцай натхнення для многіх людзей.

Святлана Ціханоўская выказала глыбокую ўдзячнасць Літве і літоўскаму народу за падтрымку вызваленых палітычных зняволеных і ўсіх беларусаў, а таксама за непахісную і прынцыповую пазіцыю Літвы ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Яна падкрэсліла, што гэтая паслядоўная падтрымка мае вырашальнае значэнне для абароны правоў чалавека і барацьбы беларусаў за свабоду.

Таксама кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета падзякавала прэзідэнту ЗША Дональду Трампу і спецпрадстаўніку ЗША па Беларусі Джону Коўлу за гуманітарныя высілкі, якія дапамаглі вызваліць Алеся Бяляцкага і выратаваць жыцці людзей.

t.me/CabinetBelarus