Лукашэнкаўскі рэжым у выніку перамоваў з ЗША вызваліў 123 палітвязняў, у тым ліку замежнікаў, сярод якіх не толькі беларускія палітвязні, але і грамадзяне Польшчы, Літвы, Аўстраліі ды іншых краін.
Узамен за гэта здымаюцца санкцыі з беларускага калію.
Большасць палітвязняў вывезлі ва Украіну, 104 чалавек, сярод якіх Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка і Максім Знак. А Нобелеўскага лаўрэата і правабаронцу Алеся Бяляцкга разам з 8-мю палітвязнямі, у асноўным замежнікаў, вывезлі ў Літву.

Як сказаў пасля вызвалення Алесь Бяляцкі, ён усю Беларусь праехаў з завязанымі вачыма і ў Вільні пакуль яму складана прыйсці ў сябе:
– Пакуль што я не магу прыйсці ў сябе, таму што гэты дзень эмацыйны, такі ўдар для мяне. За гэты час я паспеў пагаварыць з маёй жонкай і я вельмі рады, што я на свабодзе. Я разумею, што для таго, каб мы апынуліся на свабодзе, трэба было зрабіць вялікую працу. І мы выйшлі на свабоду, дзякуючы намаганням многіх тысяч людзей, у першую чаргу амерыканскіх дыпламатаў.

Паводле старога сябра Алеся Бяляцкага Вінцука Вячоркі, які таксама сустракаў Нобелеўскага лаўрэата ля Амбасады ЗША ў Вільні, ён вельмі шчаслівы, што Алеся ўдалося вырваць з турэмных лап:
– Вельмі ўсцешаны быў пачуць і пабачыць гэтага нашага заўсёднага Алеся, упэўненага, з цвёрдымі выверанымі словамі, з пазіцыяй лідара. Лідара ў першую чаргу маральнага.
Нагадаем, 62-гадовага Нобелеўскага лаўрэата, праваабаронцу, палітвязня Алеся Бяляцкага вывезлі ў Літву 13 снежня. Паводле Алеся Бяляцкага, заяву на памілаванне ён не пісаў.
Беларускае Радыё Рацыя






