BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у сустрэчах у Стортынгу

Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна”, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесь Бяляцкі 10 лютага ўзяў удзел у мерапрымствах нарвежскага парламента — Стортынга. Ён сустрэўся са старшынём парламента Масудам Гараххані і дэлегацыяй Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Сустрэчы адбыліся ў цёплай і канструктыўнай атмасферы, асноўная ўвага была нададзеная сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

сустрэча ў стортынгу

Старшыня Стортынга Масуд Гараххані падкрэсліў важнасць асабістай сустрэчы з беларускім праваабаронцам:

“Я з нецярпеннем чакаў магчымасці сустрэцца з Алесем Бяляцкім, які, нягледзячы на велізарныя асабістыя цяжкасці, не адступіў ні на крок у сваёй барацьбе за правы чалавека і дэмакратыю ў Беларусі”, — адзначыў ён.

Падчас сустрэч асобна абмяркоўвалася сітуацыя з палітычнымі зняволенымі. Кіраўнік дэлегацыі Стортынга ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Марыус Арыён Нільсан падкрэсліў, што гэтая праблема застаецца вострай:

“Мы з вялікай радасцю сачылі за вызваленнем Алеся Бяляцкага ў снежні 2025 года. У той жа час у Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца шмат палітычных зняволеных, і для нас важна атрымаць ўяўленне пра іх становішча”, — сказаў ён.

Запрашэнне Алесю Бяляцкаму накіравала дэлегацыя Стортынга ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). У арганізацыі падкрэсліваюць, што дэмакратыя і правы чалавека з’яўляюцца ключавымі элементамі шырокага разумення бяспекі. У сустрэчы таксама ўзялі ўдзел сябры дэлегацыі Стортынга ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПACE).

Вясна