BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Бяляцкі заклікаў свет не маўчаць пра Іран

Нобелеўскі лаўрэат, беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі заклікаў міжнародную супольнасць не заставацца абыякавай да сітуацыі ў Іране, дзе ўлады жорстка падаўляюць антыўрадавыя пратэсты.

Алесь Бяляцкі
Алесь Бяляцкі

Заклік Бяляцкага прагучаў на фоне новай хвалі дыскусій у заходніх СМІ пра тое, ці здольныя ЗША і міжнародныя арганізацыі паўплываць на развіццё сітуацыі ў Іране і ці магчымыя там сістэмныя змены.

Сітуацыю каментуе іраніст, палітолаг з Універсітэта Рэгенсбург Сяргей Богдан:

-Можа вырашыць армія ЗША разам з арміяй абароны Ізраілю. Арабскія краіны будуць прасіць не атакаваць Іран, таму што гэта даволі вялікая краіна, і калі там усё лясне, аскепкі будуць вельмі доўга яшчэ ствараць праблемы для ўсяго рэгіёну. У канчатковым выніку ЗША перамогуць. Але ўжо ўсе суседзі Ірану бачылі падобную перамогу ў выпадку з талібамі.

Эксперт падкрэслівае, што Іран мае складаную палітычную сістэму і моцныя сілавыя структуры, таму змены, калі яны і адбудуцца, будуць вынікам доўгіх унутраных працэсаў, а не знешняга ціску. Ён таксама сумняваецца ў магчымасці прамога ўмяшання Захаду ў іранскія падзеі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя