BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Міхалевіч: Па-ранейшаму застаемся закладнікамі вайны ва Украіне

2026 год фактычна можа стаць працягам 2025 года ў значнай ступені без сур’ёзных зменаў. Паколькі Беларусь надалей застаецца ў нейкім сэнсе закладнікам Расеі ў стасунку да вайны ва Украіне. І санкцыі ў дачыненні да беларускай дзяржавы таксама былі ўведзеныя ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі на ўкраінскай тэрыторыі, – сваімі разважаннямі падзяліўся беларускі юрыст і палітык, кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 году Алесь Міхалевіч:

– Мы фактычна, у нейкім сэнсе, будзем ісці ў фарватары, як закладнікі, таго, ці будуць дасягнутыя нейкія дамоўленасці. Калі гэтыя дамоўленасці па перамір’і ці часовым спыненні вайны будуць дасягнутыя, то безумоўна гэта зменіць істотна сітуацыю ў Беларусі. Але ў чыстым выглядзе Беларусі, як асобнай часткі еўрапейскай, ці сусветнай палітыкі, я не назіраю, я думаю, усе разумеюць, што Лукашэнка з’яўляецца ў нейкім сэнсе васалам.

Алесь Міхалевіч перакананы, што без змястоўных зменаў у расейскай палітыцы і кіраўніцтве Расеі — не варта чакаць тых жа зменаў у Беларусі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя