BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Гэтая крызісная сітуацыя можа прывесці да знікнення некаторых рэдакцыяў”

Вельмі моцныя словы падтрымкі ў адрас Беларусі і Украіны гучалі падчас Касцюшкаўскага Форума ў Гданьску цягам 3 і 4 лютага.

“Мы разуеем, што гэта не ўся Еўропа, але важна, што мы цяпер маем такіх важных саюзнікаў, як Польшча, Літва і Швецыя”, — адзначыла галоўная рэдактарка «Белсату» Аліна Коўшык, якая выступіла мадэратаркай панэльнай дыскусіі:

– Канешне, балючае пытанне падтрымкі беларускіх незалежных медыя. Мы не маглі абмінуць гэтае пытанне, каб паразважаць пра тое, як функцыянаваць далей. Я думаю, што гэта крызісная сітуацыя, якая трагічна можа прывесці нават да знікнення некаторых важных незалежных рэдакцыяў. Мы павінны мець моцную рэакцыю з боку Еўрапейскага звязу. А з іншага боку, мы, як «Белсат», гатовыя дапамагаць нашым калегам з іншых медыяў і быць для вас такой апорай.

Касцюшкаўскі Форум быў арганізаваны Міністэрствам замежных спраў і Еўрапейскім Цэнтрам салідарнасці. Ад беларускага боку ў ім прымалі ўдзел прадстаўнікі беларускіх незалежных медыя, грамадскага і палітычнага сектару.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя