Гэта складаны дэмакратычны працэс, – так пра выбары ў Каардынацыйную Раду кажа прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету Аліна Коўшык.
Па-першае, прадстаўнікі апазіцыі маюць працаваць над аднаўленнем палітычнага даверу да інстытуту выбараў. На гэта працуюць усе апазіцыйныя структуры, заўважае Аліна Коўшык:
-Гэта няпросты працэс, каб пабудаваць дэмакратычныя выбары, якія будуць карыстацца даверам з боку грамадзянаў і палітычных актараў. Ён ідзе няпроста. Але тым не менш, гэта досвед дэмакратыі, які мы зараз можам мець. Таму я ўсё ж такі заклікаю вас пераключыцца і знайсці свайго рэальнага дэпутата сярод тых беларусаў, якія будуць вылучацца на выбарах у Каардынацыйную Раду. Гэта вельмі важна мець гэты досвед парламенсцкай культуры.
Як чытаем ў тэлеграм-канале Каардынацыйнай Рады – працоўная група па выбарах дасягнула кансэнсусу. Наперадзе абмеркаванне прапанаванага варыянту ды падрыхтоўка да выбараў. Называецца дата 25 траўня.
Беларускае Радыё Рацыя