Каардынацыйная рада прагаласавала за рэкамендацыю прызначыць Алісу Рыжычэнку прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінета па эканоміцы і фінансах.

Кандыдатуру Алісы Рыжычэнкі вылучылі фракцыі «Каманда Латушкі», «Рух “За Свабоду” і «Еўрапейскі выбар». Прынятая пастанова трапіць у Аб’яднаны пераходны кабінет.
Аліса Рыжычэнка – магістар эканомікі, спецыяліст у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця. Першапачаткова пасаду прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па справах эканомікі займала Таццяна Зарэцкая, аднак з лістапада 2022 года гэтая пасада застаецца вакантнай.






