Мінуў год з уварвання тэрарыстычнай групоўкі ХАМАС у Ізраіль.

Пра змены ў жыцці простых грамадзян за гэты час, закладнікаў і службу ў арміі гутарым з ізраільцянінам беларускага паходжання Аляксандрам Фруманам.
РР: Мінула ужо больш за год з моманту ўварвання Хамасу ў Ізраіль, 7 кастрычніка. І давайце можа нагадаем нашым слухачам пра самае важнае і балючае пытанне: якая цяпер сітуацыя з закладнікамі тэрарыстаў?
На дадзены момант 101 закладнік знаходзіцца да гэтага часу ў Сектары Газы ў руках Хамаса. Хутчэй за ўсё, абсалютная большасць, калі не ўсё, знаходзіцца ў тунэлях. Пасля таго, як ізраільскае войска змагло правесці некалькі паспяховых вызваленчых аперацый, то Хамас спусціў усіх у тунэлі, абсалютна ўсіх. Да гэтага была частка, якая ўтрымлівалася ў дамах.
– Са 101 закладніка хутчэй за ўсё, як была заява нашага прэм’ер-міністра, палова жывая, палова мёртвая. З іх, напэўна, большая частка ўжо былі мёртвыя 7 кастрычніка. Проста іх целы былі скрадзеныя ў Сектар Газы для далейшага гандлю. У асноўным гэта жаўнеры, я так разумею. Частка загінула ад рук тэрарыстаў. Яны нават часам гэта не хаваюць, а заяўляюць пра тое, што былі забітыя пэўныя закладнікі. І ўсё гэта, вядома, яны абарочваюць, што вінаваты Ізраіль, не яны, хоць не Ізраіль націскаў на курок, не Ізраіль забіваў закладнікаў.
– Перамовы пакуль стаяць, я так разумею, то бок не вядуцца ніякія актыўныя фазы, толькі нейкія размовы. Ну і чакаем, хутчэй за ўсё, выбараў у ЗША, таму што ўвесь рэгіён чакае, увогуле ўвесь свет, напэўна, чакае, таму што там будзе дадзены выразны вектар, куды далей усё рухаецца.
РР: Як змянілася ў бытавым сэнсе жыццё з улікам усіх гэтых абставін? Усё ж такі варожае атачэнне мае Ізраіль, я маю на ўвазе атакі Ірана і Лівана.
– Па-першае, пачнем з таго, што ізраільцянам не трэба прывыкаць да небяспекі, таму што небяспекі заўсёды існавалі ў той ці іншай норме. Калі да 2000-х гадоў гэта былі перыядычныя напады і выбухі аўтобусаў, то пасля 2000-х пачаліся ракетныя абстрэлы. Цяпер гэта змянілася на балістычныя ракеты, далёка з-за межаў Ізраіля. У прынцыпе, у плане бяспекі, увогуле, грамадзяне гатовыя. Ёсць велізарная колькасць адчыненых бамбасховішчаў, ёсць добрая сістэма абвесткі ракетных нападаў, якія даюць табе час, у прынцыпе, знайсці сабе нейкае сховішча.
– Большасць дамоў, асабліва, якія былі пабудаваныя пасля 90-х гадоў, то ў кожнай кватэры знаходзіцца пакой бяспекі. Адзінае, што з’явілася – дадатак на тэлефоне, які дазваляе таксама вызначаць, дзе ты знаходзішся, і такім чынам падаецца сігнал трывогі да цябе на тэлефон, таму што не ўсе заўсёды яго могуць чуць, могуць знаходзіцца ў навушніках. Падарожжы за мяжу сталі нашмат даражэй, таму што ізраільскія краіны і авіякампаніі адмаўляюцца лётаць у Ізраіль перыядычна, і таму попыт на ізраільскія авіякампаніі моцна ўзрос. Таму і кошты пайшлі ўверх па законах капіталізму.
– Ізраільцяне нават за мяжой сябе паводзяць больш асцярожна. Калі раней, напрыклад, нават выхадцы з былога Савецкага Саюза не асабліва хваляваліся аб іх ізраільскім пашпарце, таму што на твары не напісана, што мы там просты такія яўрэі, усё ж у многіх больш славянскія знешнасці, то цяпер многія, нават калі пытаюцца ў людзей , адкуль вы, не называюць Ізраіль, часта называюць краіну зыходу, Казахстан, напрыклад, Украіну, краіны Балтыі, Беларусь.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Аляксандр Фруман зазначае: Ізраілю, як і Украіне, вельмі патрэбна падтрымка і дапамога. Таму варта нагадваць пра гэта ўрадам еўрапейскіх краін.
Беларускае Радыё Рацыя






