Нямеччына ў перыяд электаральнай кампаніі. Тэма міграцыі – актывізавалася і выйшла ў поле актыўнай палітычнай дыскусіі. А таксама як кааліцыя хрысціянскіх дэмакратаў, якія зараз у апазіцыі ды сацыял-дэмакратаў, можа ўратаваць дэмакратыю ды не дапусціць да ўлады ультраправых, якія набіраюць моц.

Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўваем з экспертам Аляксандрам Фрыдманам. Але найперш, адкуль параза палітыкі сацыял-дэмакратаў, якая прывяла да датэрміновых выбараў:
-Перад пачаткам гэтай кампаніі, калі распалася кааліцыя і сацыял-дэмакраты і Шольц пайшлі на новыя выбары, у сацыял-дэмакратычнай партыі адбылася дыскусія наконт таго, хто павінен узначаліць партыю. І ў сацыял-дэмакратаў сапраўды было два варыянты. Першы варыянт – гэта Шольц, як кіраўнік урада, як федэральны канцлер. З другога боку – міністр абароны Барыс Пісторыус. Пісторыус, дарэчы, па-ранейшаму адзін з самых папулярных палітыкаў Германіі.
Таму відавочна, што сярод сацыял-дэмакратаў і была дыскусія пра тое, каб Шольц адышоў, а на месца Шольца прыйшоў Пісторыус, і магчыма гэта дапамагло б партыі. Шольц не пажадаў сысці, ён застаўся і праводзіць выбарчую кампанію і праводзіць яе вельмі няўдала. То бок, рэйтынгі сацыял-дэмакратаў не растуць, відавочна, што хутчэй за ўсё яны застануцца на трэцім месцы. Што гэта азначае? З вялікай верагоднасцю гэта азначае заканчэнне палітычнай кар’еры Олафа Шольца.
На парламенцкіх выбарах ў Нямеччыне, якія адбудуцца 23 лютага, свайго кандыдата на пасаду федэральнага канцлера вылучылі пяць партый. Паводле папярэдніх апытанняў лідзіруюць хрысціянскія дэмакраты, наступныя па папулярнасць – прадстаўнікі ультраправай ідэалогіі.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






