BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Будучыня Беларусі на фоне супрацьстаяння Расеі і НАТА выглядае фатальнай

Уладзімір Пуцін у інтэрв’ю Такеру Карлсану абвінаваціў Украіну і Захад у пачатку цяперашняга ваеннага канфлікту, заклікаў Вашынгтон перагледзець сваю пазіцыю і пацвердзіў, што Расея гатова да дыялогу. Асобна Пуціна адзначыў, што Расея «уступіць у вайну з Польшчай, толькі ў выпадку нападу апошняй».

Якое месца пры гэтым зойме Беларусь, разважае палітолаг Аляксандр Фрыдман:

Тое, што гэта адбудзецца бліжэйшым часам, гэтага хутчэй за ўсё не будзе і гэта не плануецца. Але нельга забывацца пра тое, што расейскае кіраўніцтва дзейнічае досыць спантанна. А што тычыцца Беларусі, тут, мне падаецца, сітуацыя вельмі простая, тут без варыянтаў. Усе сцэнарыі, якія сёння абмяркоўваюцца ў Еўропе, магчымых акцыяў Расеі супраць НАТА, краінаў Балтыі, Польшчы, кепскія, я не бачу ніводнага сцэнарыя ў якім Беларусь не будзе задзейнічана. Так што для Беларусі гэта ўсё выглядае фатальна.

Падчас інтэрв’ю Пуцін, адпаведна, заклікаў Вашынгтон перагледзець сваю пазіцыю па вайне ва Украіне.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя