BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Фрыдрых Мерц – новы праўкраінскі лідар Нямеччыны з жорсткай пазіцыяй супраць Лукашэнкі”

Лідар ХДС Фрыдрых Мерц перамог на выбарах у Германіі, узначаліўшы найбуйнейшую палітычную сілу краіны. Яго блок набраў 28,52% галасоў, што дае яму 208 месцаў у Бундэстагу. 

Палітолаг Аляксандр Фрыдман мяркуе, што новы ўрад ФРГ працягне падтрымку дэмакратычных сілаў як Беларусі, так і Украіны:

– Наступным канцлерам, калі не адбудзецца нічога незвычайнага, стане Фрыдрых Мерц. Яго задачай будзе стварэнне ўраду. Перад найвялікшай кааліцыяй сацыял-дэмакратаў ляжыць адказнасць не толькі за лёс Германіі, але і за лёс Еўропы ў сённяшніх умовах. Мерц не хавае сваіх праўкраінскіх настрояў, пытанне магчымага ўдзелу нямецкіх вайскоўцаў у міратворчай аперацыі ва Украіне.

Урад Шольца не лічыў Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. У Мерца нічога не зменіцца. Што тычыцца беларускіх дэмакратычных сілаў – у іх добрыя стасункі з усімі дэмакратычнымі партыямі ў Германіі.

Вядома, што з перамогай  старшыні Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу Фрыдрыха Мерца павіншавала Святлана Ціханоўская, выказаўшы надзею на супрацоўніцтва ў пытаннях дэмакратыі і бяспекі ў Еўропе.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя