BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Гэта былі самыя савецкія “выбары” пасля атрымання незалежнасці

“Выбары” прайшлі, а іх ідэалагічны настрой застанецца. ЦВК, падпарадкаваны Аляксандру Лукашэнку, паведамляе пра яўку па краіне ў 73 адсоткі, галасы падлічылі, спісы так званых дэпутатаў апублікавалі. Дарэчы, іх ужо раней склалі незалежныя журналісты, памыліліся толькі на 3%.

Гэта былі самыя савецкія выбары пасля атрымання незалежнасці. Ацэньвае іх ідэалагічны бок, палітычны аналітык і гісторык Аляксандр Фрыдман.

Гэта, напэўна, былі самыя савецкія выбары ў беларускай гісторыі, пасля таго як Беларусь атрымала сваю незалежнасць. Рэальнай канкурэнцыі не было, хаця нейкіх фармальна дэмакратычных, або альтэрнатыўных кандыдатаў таксама не было. Так што і арганізацыя была такой цалкам савецкай. Рыторыка была тыповай для лукашэнкаўскага рэжыму. Нейкіх сенсацый не адбылося. Практычна тых людзей, якіх і чакалі, тых і прызначылі. Толькі крыху здзівіла мяне асабіста яўка. Я, шчыра кажучы, чакаў таго, што напішуць куды больш. Таму што гэта ўсё ж такі першыя выбары пасля 2020-га. Трэба было паказаць адмысловую стабільнасць, што ўсяго дасягнулі, усіх перамаглі і ўсе ўсім задаволеныя. Я чакаў вынікаў 80 адсоткаў і нават больш за 80. Тым больш што папярэдняя яўка была неверагодна вялікай. А ў выніку нейкія 72 адсоткі. На 5% менш, чым на мінулых так званых парламенцкіх “выбарах”. Гэта хутчэй за ўсё сведчыць пра тое, што рэальная яўка была на столькі мізэрнай, што яны вырашылі не рызыкаваць і не пісаць тыя лічбы, у якія ніхто не паверыць

Цалкам размовая:

Так Аляксандр Фрыдман — каментуе загалоўкі публікацый дзяржаўнай прэсы пра так званы адзіны дзень галасавання, які праходзіў у Беларусі – 25 лютага.

Беларускае Радыё Рацыя