BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Гэта дасць дадатковыя імпульсы і для еўрапейскай дапамогі

Госць Рацыі – беларускі гісторык і палітолаг Аляксандр Фрыдман. Наш карэспандэнт Улад Грынеўскі абмяркоўвае з ім найважнейшую сусветную падзею – у ЗША пралабіявалі дапамогу Украіне сумай 61 мільярд даляраў.

РР: Пра гэтыя грошы і палітычныя амерыканскія разборкі шмат гаварылася, скажыце, ці сапраўды гэта такое гістарычнае рашэнне, якое вось было прынятае?

Аляксандр Фрыдман: Я б сказаў, што гэта, канешне, важнае рашэнне, калі б гэтага не было б, то сітуацыя была б зусім дрэннай. Так, гэтае рашэнне ёсць, час змарнаваны, гэта тое рашэнне, якое патрэбнае было яшчэ ў мінулым годзе. Але лепш сёння, чым яшчэ пазней. Гэтае рашэнне відавочна Украіне дапаможа, дапаможа ўкраінскаму боку стабілізаваць нейкім чынам фронт. І ўкраінскай арміі, безумоўна, будзе лягчэй. Таму ў гэтым сэнсе прынцыпова важнае рашэнне.

РР: Час змарнаваны, і гэта прывяло да таго, што ўкраінцы зараз заяўляюць пра крытычную сітуацыю на фронце. Вядомая ж справа, яны і маюць заяўляць, што ўсё вельмі дрэнна, так? Вось гэтая дапамога прыйшла, але ці гэта нейкім чынам звязана ўсё?

Аляксандр Фрыдман: Мне падаецца, што яны мусяць гэта заяўляць, бо калі яны не будуць гэта падкрэсліваць, што стан катастрафічны, то зараз усё можа быць зусім дрэнна, калі не дапаможаце. Гэта ж дадатковы ўціск, гэта вымушае дапамагаць. Але адначасова гэта таксама дрэнна ўплывае і на грамадскую думку, на людзей, якія чытаюць гэтыя загалоўкі, што ўсё дрэнна, шанцаў практычна няма, што расейскі наступ будзе працягвацца і спыніць яго будзе вельмі цяжка, то гэта таксама ўзвышае скептычныя настроі ў заходнім грамадстве. То бок можна і надалей дапамагаць, але ці дапаможа гэтая дапамога, ці прынцыпова зменіцца становішча? Так што гэта такая складаная сітуацыя, але і зноў жа галоўнае для Украіны, што ў рэшце рэшт гэтае рашэнне атрымалася і дапамога прыйдзе.

РР: Ці можам мы разглядаць такое пытанне, як унутрыпалітычную барацьбу ў ЗША, паколькі Белы дом вельмі доўга змагаўся з Кангрэсам і наперадзе выбары. Атрымліваецца, што Белы дом дабіўся тэрміновай ваеннай дапамогі саюзнікам, Белы дом дапамог, ці не ўсё так адназначна?

Аляксандр Фрыдман: Тут, мне падаецца, што ўсё ж такі больш складана. Гэта сапраўды ўнутрыпалітычнае пытанне ў тым сэнсе, што рэспубліканцы і асабліва Трамп і яго атачэнне, яны разглядалі гэтую ваенную дапамогу як выключна ўнутрыпалітычнае пытанне, ці можна з гэтай тэмай Украіны, што грошы выдаткоўваліся, а вынікаў няма тых, на якія разлічвалі Злучаныя штаты, ці можна будзе гэта будзе выкарыстаць супраць Байдэна, падкрэсліўшы, што мы, рэспубліканцы, клапоцімся перш за ўсё пра амерыканскія інтарэсы, не выдаткоўваем грошы невядома на што. Зараз сітуацыя паступова змяняецца. І я думаю, што і рэспубліканцы ў атачэнні Трампа паступова пачынаюць разумець, што ўсё проста так не будзе, што дасягнуць нейкага кампрамісу з Расейскай Федырацыяй будзе цяжка, амаль немагчыма. Вось гэта, напэўна, і паўплывала ў рэшце рэшт на пазіцыю тых рэспубліканцаў, якія падтрымалі гэты законапраект у Палаце прадстаўнікоў, які зараз відавочна будзе рэалізаваны.

Гэта дапаможа Украіне, канешне, на пэўны час. Сёлета будзе больш-менш спакойна для Украіны, і гэта дасць, напэўна, і дадатковыя імпульсы і для еўрапейскай дапамогі. Але і зноў жа ў час вайны магчымыя форс-мажоры. Хто сказаў, што гэтых сродкаў хопіць? Магчыма, сітуацыя пагоршыцца і прыйдзецца дапамагаць яшчэ больш. Вось каб прыцягнуць дадатковую дапамогу да прэзідэнцкіх выбараў, з гэтым будзе цяжка. Шмат што залежыць, канешне, ад вынікаў гэтых выбараў.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя