BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Крэмль можа скарыстацца канфліктам паміж будучым прэзідэнтам і ўрадам Польшчы

У Польшчы падвялі вынікі першага тура прэзідэнцкіх выбараў, які прайшоў 18 траўня. У другі тур, што прызначаны на 1 чэрвеня, выходзяць два кандыдаты: дзейны мэр Варшавы і прадстаўнік праўладнай ліберальнай партыі «Грамадзянская платформа» Рафал Тшаскоўскі, а таксама кансерватыўны гісторык Кароль Наўроцкі, якога падтрымлівае апазіцыйная правая партыя «Права і справядлівасць».

На думку Аляксандр Фрыдмана, Караль Наўроцкі можа быць ускосна больш выгадны для Крамля:

– Прадказальна было, што Тшаскоўскі выйграе ў першым туры. Што тычыцца другога. Там пакуль усё адкрыта. Шмат што будзе залежыць ад унутрыпалітычных фактараў і ад знешнепалітычных фактараў. Бачым узмацненне правых тэндэнцыяў. Нават ультраправых. Кандыдат, які заняў трэцяе месца. Наўроцкі для Расеі ў пэўным сэнсе добры варыянт, не таму, што гэта нейкі прарасейскі палітык. Расея зацікаўлена, каб у Польшчы працягваўся канфлікт паміж прэзідэнтам і ўрадам.

Тым не менш, палітолаг лічыць, што незалежна ад таго, хто пераможа — Тшаскоўскі ці Наўроцкі — знешнепалітычны курс Польшчы застанецца нязменным, у прыватнасці ў падтрымцы Украіны і жорсткай лініі адносна Расеі. «Аднак асаблівае зацікаўленне ў перамозе Тшаскоўскага назіраецца ў Германіі», — адзначае Фрыдман.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя