BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аляксандр Фрыдман: Лукашэнка жадае паказаць, што будзе прымаць удзел

Фота: malanka.media

Пасля інаўгурацыі парламенту новага складу там рыхтуюцца да правядзення так званага Усебеларускага народнага сходу. Лукашэнка загадаў чыноўнікам, каб ён прайшоў “асабліва ўрачыста ды запамінальна”, паколькі ўпершыню пройдзе ў канстытуцыйным статусе. Гэтыя працэсы адбываюцца на фоне заяваў Лукашэнкі, што ён гатовы балатавацца на пасаду прэзідэнта ў 2025-годзе, прыгадвае палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман:

– Сёння ён жадае нам паказаць, каб мы лічылі, што ён будзе прымаць удзел. Таксама не толькі мы, але і ягоная наменклатура, Захаду гэта таксама тычылася. Як там будзе, ну паглядзім. Мне падаецца, што Лукашэнка ўвесь гэты 2024 год будзе весці і далей такую дыскусію з самім сабой, ну зараз яна стала публічная. У тым сэнсе, што рабіць далей.

Так званы, Усебеларускі народны сход збярэцца ў новым статусе 24-25 красавіка. Галоўная палітычная інтрыга, хто яго ачоліць, паколькі статус кіраўніка сходу выглядае важнейшым нават за прэзідэнцкі. Наданне сходу канстытуцыйнага статусу, што адбылося на рэферэндуме, аналітыкі разглядаюць, як спробы транзіту ўлады ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя